Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрты: рынак працы ў Польшчы пачынае нагадваць рынкі ў разьвітых краінах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.08.2018 14:06
Пётр Арак лічыць, што сытуацыя на польскім рынку працы ў апошнія гады рашуча зьмянілася.
pixabay.com/Public Domain CC0

Экспэрты: рынак працы ў Польшчы пачынае нагадваць рынкі разьвітых краінаў
Пётр Арак лічыць, што сытуацыя на польскім рынку працы ў апошнія гады рашуча зьмянілася.
Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня ў ліпені ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 5,9 %, то бок столькі, колькі ў чэрвені.
Намесьнік дырэктара Інстытута дасьледаваньня рынку, спажываньня й кан’юнктуры Пётр Арак (Piotr Arak) лічыць, што сытуацыя на польскім рынку працы ў апошнія гады рашуча зьмянілася.
IAR 3 - 2018-08-24 06:46:00 - GUS - BEZROBOCIE - ODCZYT
Пётр Арак: З краіны з высокім узроўнем беспрацоўя, нізкім узроўнем занятасьці й нізкімі заробкамі Польшча пераўтвараецца ў краіну, дзе ўзровень занятасьці расьце. Цяпер ён складае столькі, колькі сярэдняя па нашым рэгіёне Эўропы. Гэта сьведчыць пра тое, што мы пачынаем набліжацца да разьвітых краінаў, прынамсі па структуры рынку працы.
Пётр Арак зьвяртае ўвагу на пытаньні зьвязаныя зь якасьцю занятасьці.
Пётр Арак: Сёньня гэта часта атаясамліваецца з „рынкам працаўніка”. Гаворка ідзе пра тое, што супрацоўнікі чакаюць ад працадаўцы, напрыклад, сацыяльных пакетаў ці дадатковай мэдыцынскай страхоўкі. У сувязі з гэтым кампаніі будуць прымушаныя прызначаць больш сродкаў на „стартавыя пакеты”, каб заахвоціць новых супрацоўнікаў.
Экспэрт таксама зьвярнуў увагу на значныя рэгіянальныя адрозьненьні ў сытуацыі на рынку працы ў Польшчы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт