Logo Polskiego Radia
Print

Трамп: Ня будзе сумесных ваенных манэўраў з Паўднёвай Карэяй

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.08.2018 11:11
Дональд Трамп паведаміў аб гэтым На Твітэры і напісаў, што няма ніякага сэнсу марнаваць на іх грошы.
Дональд Трамп. Trump speaking at the Conservative Political Action Conference in 2011Дональд Трамп. Trump speaking at the Conservative Political Action Conference in 2011By Gage Skidmore from Peoria, AZ, United States of America - Donald Trump, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=46772937

Прэзыдэнт ЗША заявіў, што ня будзе сумесных ваенных манэўраў з Паўднёвай Карэяй.

Дональд Трамп паведаміў аб гэтым На Твітэры і напісаў, што няма ніякага сэнсу марнаваць на іх грошы. Адзначыў, што Паўночная Карэя «знаходзіцца пад велізарным ціскам з боку Кітая», які падтрымлівае Пхеньян. Дональд Трамп думае, што прычынай гэтага зьяўляюцца гандлёвыя спрэчкі ЗША з кітайскім урадам.

Амэрыканскі лідэр дадаў, што ён «лічыць, што адносіны з Кім Чэн Ынам вельмі добрыя і цёплыя, і ў цяперашні час няма падстаў марнаваць вялікія сумы на сумесныя ваенныя гульні з Паўднёвай Карэяй». Ён падкрэсьліў, аднак, што калі надумае, то ў любы час можа пачаць сумесныя манэўры з Паўднёвай Карэяй і Японіяй. «Калі гэта адбудзецца, яны будуць значна большыя, чым калі-небудзь раней», – напісаў Дональд Трамп.

Ваенныя вучэньні былі прыпыненыя пасьля гістарычнай сустрэчы Дональда Трампа і Кім Чэн Ына, якая адбыўся ў чэрвені ў Сінгапуры.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт