Logo Polskiego Radia
Print

Варшава: Кампанія «Энтэральнае харчаваньне – твая ежа супраць хваробы»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.08.2018 09:16
Гэтая працэдура скарачае працягласьць шпіталізацыі і паскарае выздараўленьне.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnepexels/pixabay.com/CC0 License

Экспэрты адзначаюць, што энтэральнае харчаваньне зьяўляецца часткай лячэньня.

Гэтая працэдура паляпшае прагноз пацыента, скарачае працягласьць шпіталізацыі і паскарае выздараўленьне. Аднак жа ў Польшчы мала хто выкарыстоўвае гэты від харчаваньня.

Паводле ацэнак, энтэральнае харчаваньне ў хатніх умовах у Польшчы выкарыстоўвае каля 6 тысяч пацыентаў.

На думку экспэртаў, гэты лік будзе расьці ў бліжэйшыя гады, так як гэта прыносіць фінансавыя выгады, а таксама паляпшэньне якасьці жыцьця. Затым пацыенты шпіталізуюцца радзей: 40 працэнтаў – у выпадку дзяцей і 30 працэнтаў – у выпадку дарослых.

Прафэсар Януш Ксёнжык (Książyk) з Дзіцячага цэнтра здароўя ў Варшаве падкрэсьліў, што ўсе дзеці, якія маюць патрэбу ў мэдыцынскім харчаваньні, яго атрымаюць.

Я. Ксёнжык: Найбольшую групу складаюць дзеці з нэўралягічнымі захворваньнямі. Гэта вынік прагрэсу ў мэдыцынскіх навуках, бо такім чынам можна ўратаваць бальшыню дзяцей, якія нарадзіліся заўчасна, або з генэтычнымі пашкоджаньнямі. Некаторым дзецям энтэральнае харчаваньне патрэбнае ад самага пачатку жыцьця, іншым пазьней. Лячэньне адбываецца дома і гэтых дзяцей ня трэба шпіталізаваць.

У выпадку дарослых сытуацыя больш складаная, расказвае доктар Пётр Вуйцік са шпіталя ў горадзе Кросна.

П.Вуйцік: Шмат залежыць, ад таго, у якім ваяводзтве знаходзіцца пацыент, і ад магчымасьцяў бальніцы, фінансаванай дзяржавай НФЗ. У некаторых ваяводзтвах гэтая паслуга абмяжоўваецца фінансамі і тады паўстаюць чэргі. Пацыенты вымушаныя чакаць сваёй чаргі, таму што сума фінансаваньня ў дадзеным ваяводзтве вычарпалася.

У Варшаве ў чарговы раз праводзіцца кампанія «Энтэральнае харчаваньне – твая ежа супраць хваробы».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт