Logo Polskiego Radia
Print

У Смаленску польскія пракуроры дасьледуюць абломкі ўрадавага самалёту

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.09.2018 11:20
Ужо на працягу васьмі гадоў расейскі бок адмаўляецца выдаць абломкі ўрадавага самалёту Польшчы, аргумэнтуючы гэта хадою сьледзтва.
wikimedia commons/see OTRS ticket for details. - Praca własna/CC BY-SA 2.5

Польскія пракуроры дасьледуюць парэшткі ўрадавага самалёту ў Смаленску
Група зь пяці польскіх пракурораў сёньня пачне вывучаць парэшткі ўрадавага самалёту Ту-154М, які 10 красавіка 2010 году пацярпеў катастрофу каля Смаленска. Нагадаем, у выніку авіякатастрофы загінула 96 чалавек, уся ўрадавая дэлегацыя Польшчы на чале з прэзыдэнтам Лехам Качыньскім. Разам з польскімі пракурорамі парэшткі авіялайнэра будуць вывучаць тэхнічныя спэцыялісты.
Польскія пракуроры ўчора ўжо былі на месцы, аднак працу пачнуць толькі сёньня. «На тэрыторыі аэрапорта на якім знаходзяцца абломкі Ту-154М, пракуроры прымуць захады зьвязаныя з аглядам гэтым абломкаў. З 3 па 7 верасьня польскія пракуроры польскія пракуроры выканаюць, дазволены расейскім бокам запыт на прававую падтрымку», – паведаміла прэс-сакратар польскай Пракуратуры Эва Бялік.
Пракуроры павінны, у прыватнасьці, павінны падрабязна агледзець элемэнты канструкцыі польскага ўрадавага борту. Першым пра візыт польскай дэлегацыі паведаміў Сьледчы камітэт Расейскай Фэдэрацыі. Ужо на працягу васьмі гадоў расейскі бок адмаўляў у выдачы абломкаў польскага ўрадавага самалёту, аргумэнтуючы гэта хадою сьледзтва.
эж


Група зь пяці польскіх пракурораў сёньня пачне вывучаць абломкі ўрадавага самалёту Ту-154М, які 10 красавіка 2010 году пацярпеў катастрофу каля Смаленска. Нагадаем, у выніку авіякатастрофы загінула 96 чалавек, уся ўрадавая дэлегацыя Польшчы на чале з прэзыдэнтам Лехам Качыньскім. Разам з пракурорамі абломкі авіялайнэра будуць вывучаць тэхнічныя спэцыялісты.

Польскія пракуроры ўчора ўжо былі на месцы, аднак працу пачнуць толькі сёньня. «На тэрыторыі аэрапорта на якім знаходзяцца абломкі Ту-154М, пракуроры прымуць захады зьвязаныя з аглядам гэтым абломкаў. З 3 па 7 верасьня польскія пракуроры выканаюць, дазволены расейскім бокам запыт на прававую падтрымку», – паведаміла прэс-сакратар польскай Пракуратуры Эва Бялік.

Пракуроры павінны, у прыватнасьці, падрабязна агледзець элемэнты канструкцыі польскага ўрадавага борту. Першым пра візыт польскай дэлегацыі паведаміў Сьледчы камітэт Расейскай Фэдэрацыі.

Ужо на працягу васьмі гадоў расейскі бок адмаўляецца выдаць абломкі ўрадавага самалёту Польшчы, аргумэнтуючы гэта хадою сьледзтва.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт