Logo Polskiego Radia
Print

Палякі выдзелілі грошы менскім дзецям

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 05.09.2018 10:00
У Хрысьціянскім сацыяльным цэнтры ў Менску на сродкі МЗС Польшчы абсталявалі дзіцячы пакой адпачынку.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/Public Domain CC0

У Хрысьціянскім сацыяльным цэнтры ў Менску, створаным арганізацыяй Caritas Belarus, адкрыўся новы дзіцячы пакой адпачынку. Абсталяваньне для яго закуплена на сродкі фонду Polska Pomoc Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі паведаміў, што Polska Pomoc фінансава падтрымала абсталяваньне васьмі пакояў адпачынку па ўсёй Беларусі.

Новы пакой адпачынку асьвяціў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён адзначыў, што гэта яшчэ адзін важны праект, які фінансуецца Польшчай: «Вельмі важна, каб Польшча праяўляла гэткую салідарнасьць і дапамагала ў рэалізацыі такіх сацыяльных праектаў. Я думаю, што гэта найлепшы спосаб пабудаваць масты паміж нашымі краінамі».

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт