Logo Polskiego Radia
Print

Польскі пасол адкрыў будаўнічую выстаўку ў Менску

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 06.09.2018 10:00
Польшча — адзін з галоўных экспанэнтаў 26-й будаўнічай выстаўкі «Будпрагрэс 2018», якая праходзіць у Менску.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча зьяўляецца адным з галоўных экспанэнтаў на 26-й будаўнічай выстаўцы «Будпрагрэс 2018», якая праходзіць у Менску. Гэта найбуйнейшая і самая прэстыжная выстаўка ў будаўнічай галіне ў Беларусі.

Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі прыняў удзел у адкрыцьці выстаўкі і польскага стэнда. Ён адзначыў, што польскія кампаніі вельмі папулярныя ў Беларусі: «Відавочна, што беларускі бок зацікаўлены ў супрацоўніцтве з польскімі партнэрамі, мы суседзі, таму павінны карыстацца гэтым».

Як паведаміў Міхал Яньчук, кіраўнік менскага офіса Польскага агенцтва па інвэстыцыях і гандлі, у Менск прыбылі 10 польскіх кампаній, якія падрыхтавалі спэцыяльныя прапановы: «Польскія кампаніі інвэстуюць тут ужо шмат гадоў, будуюць шмат аб'ектаў у Беларусі, і мы спадзяёмся, што гэтыя інвэстыцыі ў сувязі з інтэнсыфікацыяй гандлю паміж Польшчай і Беларусьсю будуць расьці».

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт