У Беластоку затрыманыя мужчыны, якія заклалі выбухоўку ў гандлёвым цэнтры
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.09.2018 10:13
Гэта супрацоўнікі цэнтра, ім пагражае да дзесяці гадоў зьняволеньня.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Супрацоўнікі паліцыі затрымалі двое мужчын, якія падазраюцца ў закладваньні бомбы ў гандлёвым цэнтры ў Беластоку. Прымітыўнае выбуховае прыстасаваньне выбухнула ў панядзелак. Бомбу падклалі два супрацоўнікі цэнтра.
У панядзелак у паліцыю паступіла паведамленьне аб выбуху ў адным з памяшканьняў адміністратара гандлёвага цэнтра. Выбухнула частка прымітыўнай бомбы, хутчэй за ўсё пэтарда, аднак гэта не прывяло да выбуху бутэлек з бэнзінам.
Тады ў пакоі знаходзіўся адзін работнік, але ён не пацярпеў. Паліцыя высьветліла, што 65-гадовы супрацоўнік гандлёвага цэнтра папрасіў стварыць выбухоўку свайго маладзейшага калегу. Сьледчыя вызначаюць матывы устаноўкі бомбы.
Пракуратура вынесла абвінавачваньні ў нанясеньні пагрозы жыцьцю або здароўю многіх людзей, а таксама ў спробе зьнішчыць маёмасьць выбуховым прыстасаваньнем. Мужчынам пагражае да дзесяці гадоў турмы.
яс