Logo Polskiego Radia
Print

У рамках „Нацыянальнага чытаньня” раман Жаромскага чыталі па ўсім сьвеце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.09.2018 13:07
Акцыю адкрылі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й першая лэдзі Агата Кaрнхаўзэр-Дуда.
Акцыю адкрылі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й першая лэдзі Агата Кaрнхаўзэр-Дуда. Акцыю адкрылі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й першая лэдзі Агата Кaрнхаўзэр-Дуда. PAP/Rafał Guz

У рамках „Нацыянальнага чытаньня” раман Жаромскага чыталі па ўсім сьвеце
Акцыю адкрылі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й першая лэдзі Агата Корнхаўзэр-Дуда.
У амаль 3 тысячах месцаў у Польшчы й па ўсім сьвеце сёлета прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да акцыі „Нацыянальнае чытаньне”. У апошнюю суботу палякі чыталі раман Стэфана Жаромскага „Прадвесьне”.
Сёлета „Нацыянальнае чытаньне” прайшло ўжо сёмы раз. Акцыю ў Саксонскім парку ў Варшаве адкрылі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й першая лэдзі Агата Карнхаўзэр-Дуда.
Раман Стэфана Жаромскага ўзьнік 94 гады таму. Ён расказвае пра першыя гады незалежнасьці Польшчы. Да гэтага часу сьвет убачылі каля 120 польскіх і больш за 10 замежных выданьняў „Прадвесьня”. На падставе рамана былі зьнятыя таксама два фільмы - у 1928 і 2001 гадах.
Акцыю „Нацыянальнае чытаньне” з 2012 году арганізоўвае прэзыдэнт Польшчы. У 2016 годзе палякі чыталі „Quo Vadis” Генрыка Сянкевіча, а ў 2017 „Вясельле” Станіслава Высьпянскага.
аз

У амаль 3 тысячах месцаў у Польшчы й па ўсім сьвеце сёлета прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да акцыі „Нацыянальнае чытаньне”. У апошнюю суботу раман Стэфана Жаромскага „Прадвесьне” чыталі таксама ў Беларусі, Украіне, Аўстрыі іг.д.

Сёлета „Нацыянальнае чытаньне” прайшло ўжо сёмы раз. Акцыю ў Саксонскім парку ў Варшаве адкрылі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й першая лэдзі Агата Карнхаўзэр-Дуда.

Раман Стэфана Жаромскага ўзьнік 94 гады таму. Ён расказвае пра першыя гады незалежнасьці Польшчы. Да гэтага часу сьвет убачылі каля 120 польскіх і больш за 10 замежных выданьняў „Прадвесьня”. На падставе рамана былі зьнятыя таксама два фільмы - у 1928 і 2001 гадах.

Акцыю „Нацыянальнае чытаньне” з 2012 году арганізоўвае прэзыдэнт Польшчы. У 2016 годзе палякі чыталі „Quo Vadis” Генрыка Сянкевіча, а ў 2017 „Вясельле” Станіслава Высьпянскага.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт