Logo Polskiego Radia
Print

Ніводная партыя ў Швэцыі не атрымала рашучай перамогі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.09.2018 11:03
Прэм'ер Швэцыі і лідар Швэдзкай сацыял-дэмакратычнай партыі Стэфан Лёвэн запрасіў апазыцыю да перамоваў.
PAP/EPA/Johan Nilsson

У нядзельных выбарах у Швэцыі ні левыя, ні правыя сілы не атрымалі большасьці, а антыімігранцкая партыя засталася трэцяй палітычнай сілай.
Пасьля падліку амаль усіх галасоў, кааліцыя сацыял-дэмакратаў і зялёных атрымала 40,6% галасоў. Кааліцыя правацэнтрысціх сіл атрымала падтрымку ў 40,3%. Антымігранцкую партыю Швэдзкія дэмакраты падтрымала 17,6% выбарцаў. Гэта рост на амаль 5% у параўнаньні з 2014 годам. Выбарчая яўка ў нядзельных выбарах склала 84,8%.
Прэм'ер Швэцыі і лідар Швэдзкай сацыял-дэмакратычнай працоўнай партыі Стэфан Лёвэн запрасіў апазыцыю да перамоваў. «Відавочна, што ніхто не атрымаў большасьці і ў гэтай сытуацыі неабходная супраца паміж партыямі», – сказаў Лёвэн на сустрэчы з прыхільнікамі.
Раней лідар правацэнтрысцкай апазыцыі Ўльф Крыстэрсан заклікаў прэмʼер-міністра падаць у адстаўку.

У нядзельных выбарах у Швэцыі ні левыя, ні правыя сілы не атрымалі большасьці, а антыімігранцкая партыя засталася трэцяй палітычнай сілай.

Пасьля падліку амаль усіх галасоў кааліцыя сацыял-дэмакратаў і зялёных атрымала 40,6% галасоў. Кааліцыя правацэнтрысціх сіл атрымала падтрымку ў 40,3%. Антымігранцкую партыю Швэдзкія дэмакраты падтрымала 17,6% выбарцаў. Гэта рост на амаль 5% у параўнаньні з 2014 годам. Выбарчая яўка ў нядзельных выбарах склала 84,8%.

Прэм'ер Швэцыі і лідар Швэдзкай сацыял-дэмакратычнай працоўнай партыі Стэфан Лёвэн запрасіў апазыцыю да перамоваў. «Відавочна, што ніхто не атрымаў большасьці і ў гэтай сытуацыі неабходная супраца паміж партыямі», – сказаў Лёвэн на сустрэчы з прыхільнікамі.

Раней лідар правацэнтрысцкай апазыцыі Ўльф Крыстэрсан заклікаў прэмʼер-міністра падаць у адстаўку.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт