Logo Polskiego Radia
Print

У польскім МЗС не засталося камуністаў і выпускнікоў маскоўскіх ВНУ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.09.2018 16:27
Пэрсанальныя зьмены адбыліся амаль на ўсіх кіроўных пасадах у міністэрстве.
PAP/Tomasz Gzell

На кіроўных пасадах няма цяпер асоб, якія былі б у сьпісах супрацоўнікаў камуністычных службаў, ці былі б выпускнікамі Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін. Пра гэта сёньня паведаміў міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч.
Кіраўнік польскай дыпляматыі зазначыў, што зьмена кадраў зьяўляецца “патрэбнай для эфэктыўнай працы”. Паводле Яцэка Чапутовіча, такая практыка зьяўляецца нечым нармальным у эўрапейскіх установах, акрамя таго, яна адпавядае палітыцы цяперашняга ўраду.
Міністар Чапутовіч паінфармаваў, што з часу, як да ўлады прыйшла партыя “Права і справядлівасьць”, былі памененыя ці будуць у бліжэйшым часе 86 сярод 101 амбасадара. Зьмены зробленыя таксама амаль на ўсіх 111 пасадах дырэктараў і намесьнікаў у дэпартамэнтах МЗС.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт