Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз прадоўжыў дыпляматычныя санкцыі супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.09.2018 11:58
Абмежаваньні будуць дзейнічаць па меншай меры да 15 сакавіка будучага году.
PAP/EPA/PATRICK SEEGER

Эўразьвяз прадоўжыў дыпляматычныя санкцыі супраць Расеі
Абмежаваньні будуць дзейнічаць па меншай меры да 15 сакавіка будучага году.
Прадстаўнікі ўрадаў членскіх краінаў Эўразьвязу згадзіліся падоўжыць на шэсьць месяцаў дыпляматычныя санкцыі супраць Расеі за анэксію Крыма. Абмежаваньні будуць дзейнічаць па меншай меры да 15 сакавіка будучага году.
Раней рашэньне аб прадаўжэньні санкцый супраць Расеі прынялі амбасадары. Паводле згаданага рашэньня, 155 асоб, якіх датычаць дыпляматычныя абмежаваньні надалей ня змогуць уехаць на тэрыторыю ЭЗ, а іх актывы ў краінах Эўразьвязу застануцца замарожанымі.
„Чорны сьпіс” ЭЗ ахоплівае сэпаратыстаў з Крыма, расейскіх палітыкаў і вайскоўцаў, а таксама 44 кампаніі.
Паводле камэнтатараў, па справе прадаўжэньня дыпляматычных санкцый спрэчак у Эўразьвязе не было. Зусім іншая атмасфэра назіраецца тады, калі набліжаецца заканчэньне тэрміну дзеяньня эканамічных санкцый. Гэтае рашэньне кожны раз суправаджаюць дыскусіі членскіх краінаў.
Нагадаем, апошні раз эканамічныя санкцыі супраць Расеі былі прадоўжаныя ў чэрвені бягучага году. Яны будуць дзейнічаць да канца студзеня будучага году.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт