Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ выдзеліць 84 млн эўра на мадэрнізацыю чыгункі на поўдні Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.09.2018 13:44
Эўразьвяз выдзеліць грошы з Эўрапейскага фонду рэгіянальнага разьвіцьця.
Photo: Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

ЭЗ выдзеліць 84 млн эўра на мадэрнізацыю чыгункі на поўдні Польшчы
Эўразьвяз выдзеліць грошы з Эўрапейскага фонду рэгіянальнага разьвіцьця.
Больш за 84 мільёнаў эўра зь бюджэту Эўразьвязу атрымае Польшча на мадэрнізацыю чыгункі ў паўднёва-ўсходняй Польшчы. Гаворка ідзе пра лінію № 25 з Лодзі ў Дэмбіцу (Dębica). Грошы будуць выдзелены з Эўрапейскага фонду рэгіянальнага разьвіцьця.
Праект ахоплівае, між іншым, рамонт 100-кілямэтровай часткі чынуначнай лініі паміж гарадкамі Скаржыска- Каменна (Skarżysko-Kamienna) і Сандомеж (Sandomierz), а таксама часткі паміж гарадамі Сандомеж і Астровец Сьвентакшыскі (Ostrowiec Świętokrzyski)
Эўразьвяз лічыць, што гэты праект дазволіць паскорыць перавозку тавараў, то бок прычыніцца да разьвіцьця эканомікі. У сваю чаргу скарочаным часам падарожжа скарыстаюцца таксама пасажыры.
Рэалізацыя праекту па мадэрнізацыі чыгункі ў паўднёва-ўсходняй Польшчы, на які Эўразьвяз выдзеліць грошы, павінна быць завершана ў 2020 годзе.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт