Logo Polskiego Radia
Print

Турцыя хоча купіць звыштэхналягічны беларускі завод

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2018 11:12
Турэцкі бок пачынае кулюарнае абмеркаваньне пытаньня «Пеленга» з кіраўніком краіны.
pixabay.com/Public Domain CC0

Турэцкі бок праяўляе інтарэс да «Пеленга» – звыштэхналягічнага беларускага завода, раней – канструктарскага бюро, што спэцыялізуецца на оптыка-электронным прыборабудаваньні падвойнага прызначэньня. Туркі хочуць купіць яго цалкам або нейкую частку, паведамляюць крыніцы, на якія спасылаецца «Наша Ніва».
Па форме ўласнасьці «Пеленг» зьяўляецца адкрытым акцыянэрным таварыствам, таму такая ўгода тэарэтычна магчымая.
Раней лічылася, што цікавіцца ўваходам у «Пеленг» на сур'ёзным узроўні можа толькі Расея, а доступ трэціх краін да тэхналягічных сакрэтаў непажаданы, бо раззлуе гэтага саюзніка. Тэарэтычна, аналягічную зацікаўленасьць могуць праяўляць і кітайцы.
Паводле крыніц, турэцкі бок пачынае кулюарнае абмеркаваньне пытаньня «Пеленга» з кіраўніком краіны.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт