Logo Polskiego Radia
Print

Польская авіякампанія LOT стала больш пунктуальнай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2018 18:47
Актуальна ў сетцы авіякампаніі LOT – 104 спалучэньні, а ў парку – 70 самалётаў розных марак і канфігурацый.
Boeing 787-8 Dreamliner авіякампаніі LOT Boeing 787-8 Dreamliner авіякампаніі LOT фота: lot.com/Paweł Pilzak

Польская авіякампанія LOT стала больш пунктуальнай. Паводле дадзеных авіяліній за 30 дзён жніўня, каля 72% рэйсаў былі зьдзейсьненыя пунктуальна. У параўнаньні з чэрвенем бягучага году гэты паказчык палепшыўся на 10%. LOT спадзяецца, што ў бліжэйшы час пунктуальнасьць рэйсаў складзе 75% і такім чынам перакрочыць сярэднеэўрапейскі ўзровень.
Для прыкладу, пунктуальнасьць беларускай авіякампаніі «Белавія», паводле брытанскай дасьледчай кампаніі OAG, склала ў 2017 годзе больш за 87%.
Актуальна ў сетцы авіякампаніі LOT – 104 спалучэньні, а ў парку – 70 самалётаў розных марак і канфігурацый.

Польская авіякампанія LOT стала больш пунктуальнай. Паводле дадзеных авіяліній за 30 дзён жніўня, каля 72% рэйсаў былі зьдзейсьненыя пунктуальна. У параўнаньні з чэрвенем бягучага году гэты паказчык палепшыўся на 10%. LOT спадзяецца, што ў бліжэйшы час пунктуальнасьць рэйсаў складзе 75% і такім чынам перакрочыць сярэднеэўрапейскі ўзровень.

Для прыкладу, пунктуальнасьць беларускай авіякампаніі «Белавія», паводле брытанскай дасьледчай кампаніі OAG, склала ў 2017 годзе больш за 87%.

Актуальна ў сетцы авіякампаніі LOT – 104 спалучэньні, а ў парку – 70 самалётаў розных марак і канфігурацый.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт