Двое мужчын напалі на паліцыянта ў гарадзкім транспарце
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
15.09.2018 09:59
Падазраваным пагражае кара пазбаўленьня волі на пэрыяд ад году да 10 гадоў.
Адзін з затрыманых.фота: policja.waw.pl
Абвінавачаньні ў зьбіцьці паліцыянта пачулі ўчора два браты з Варшавы. Двое мужчын у сераду напалі на функцыянэра ў гарадзкім транспарце. Мужчыны вялі сябе вульгарна і паліцыянт зьвярнуў ім увагу. Пасьля гэтага 23 і 27-гадовы палякі накіравалі сваю агрэсію на функцыянэра. Яны яго абражалі і напалі, зьбівалі па цэлым целе.
Паліцыя затрымала злачынцаў. Іх абвінавачваюць у нападзе на функцыянэра паліцыі і прычыненьне яму цялесных пашкоджаньняў, якія выклікалі няздольнасьць да працы на пэрыяд большы за сем дзён. Таксама іх абвінавацілі ў зьнявазе паліцыянта падчас выконваньня службовых паўнамоцтваў. Мужчыны ведалі, што маюць дачыненьне з функцыянэрам паліцыі. Затрыманыя не прызналіся да віны і адмовіліся даваць паказаньні.
У момант затрыманьня мужчыны былі ў нецьвярозым стане. Паліцыянт трапіў у шпіталь. Падазраваным пагражае кара пазбаўленьня волі на пэрыяд ад году да 10 гадоў.
Абвінавачаньні ў зьбіцьці паліцыянта пачулі ўчора два браты з Варшавы. Двое мужчын у сераду напалі на функцыянэра ў гарадзкім транспарце. Мужчыны вялі сябе вульгарна і паліцыянт зьвярнуў ім увагу. Пасьля гэтага 23 і 27-гадовы палякі накіравалі сваю агрэсію на функцыянэра. Яны яго абражалі і напалі, зьбівалі па цэлым целе.
Паліцыя затрымала злачынцаў. Іх абвінавачваюць у нападзе на функцыянэра паліцыі і прычыненьне яму цялесных пашкоджаньняў, якія выклікалі няздольнасьць да працы на пэрыяд большы за сем дзён. Таксама іх абвінавацілі ў зьнявазе паліцыянта падчас выконваньня службовых паўнамоцтваў. Мужчыны ведалі, што маюць дачыненьне з функцыянэрам паліцыі.
Затрыманыя не прызналіся да віны і адмовіліся даваць паказаньні. У момант затрыманьня мужчыны былі ў нецьвярозым стане. Паліцыянт трапіў у шпіталь.
Падазраваным пагражае кара пазбаўленьня волі на пэрыяд ад году да 10 гадоў.
ав