Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адзначылі юбілей адзінага праваслаўнага скіта (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.09.2018 09:12
  • скіт.mp3
500 гадоў таму ў гэтым месцы князю Івану Вісьнявецкаму, які заблудзіўся ў мясцовых балотах, аб’явілася ікона сьвятога Антонія.
Анна Пятроўская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

15 верасьня царква адзначае дзень сьвятых Антонія й Феадосія Кіева-Пячэрскіх. Яны – нябесныя заступнікі адзінага ў Польшчы праваслаўнага скіта ў вёсцы Адрынкі каля Нарвы на Падляшшы. Жыве тут адзін манах – архімандрыт Гаўрыіл. Сёлетнія сьвяткаваньні – гэта юбілей скіту: 500 гадоў таму ў гэтым месцы князю Івану Вісьнявецкаму, які заблудзіўся ў мясцовых балотах, аб’явілася ікона сьвятога Антонія.
Скіт над ракою Нарваю заснаваў у 2009 годзе архімандрыт Гаўрыіл. У 1574-1824 гадах у гэтым месцы быў праваслаўны манастыр.
На сьвята прыбылі шматлікія вернікі, у тым ліку са Славакіі ды Беларусі. Рэпартаж Анны Пятроўскай.

слухайце далучаны гукавы файл

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт