Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаву зьехаліся палякі з усяго сьвету

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.09.2018 11:20
Сёньня ў польскай сталіцы пачаўся V Сусьветны зьезд палякаў замежжа.
V Сусьветны зьезд Палёніі й палякаў замежжа.V Сусьветны зьезд Палёніі й палякаў замежжа.PAP/Tomasz Gzell

У Варшаву зьехаліся палякі з усяго сьвету
Сёньня ў польскай сталіцы пачынаецца V Сусьветны зьезд Палёніі й палякаў замежжа.
У Варшаве пачнецца V Сусьветны зьезд Палёніі й палякаў замежжа. Яго ўдзельнікі абмяркуюць праблемы палякаў, якія пражываюць за мяжой і спосабы абароны добрага імя Польшчы на міжнароднай арэне. Арганізатары заплянавалі шэраг сустрэч і дыскусій.
Найважнейшай мэтай зьезду зьяўляецца абмеркаваньне ролі Палёніі ў кантэксьце 100-й гадавіны незалежнасьці Польшчы.
Паводле кіраўніка Канцылярыі Сэната (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Якуба Кавальскага (Jakub Kowalski), гэтая тэма будзе закранацца падчас некалькіх дыскусіяў.
„Мы будзем разам шукаць адказ на пытаньне, якім чынам будаваць польскую нацыянальную ідэнтычнасьць за мяжой, і як дзейнічаць з мэтай абароны добрага імя Польшчы, калі гэта неабходнае”, - сказаў Якуб Кавальскі.
Сёньня з удзельнікамі мерапрыемства сустрэнецца прэзыдэнт Анджэй Дуда. V Сусьветны зьезд Палёніі й палякаў замежжа будзе працягвацца да 23 верасьня.
аз

У Варшаве пачаўся V Сусьветны зьезд палякаў замежжа. Яго ўдзельнікі абмяркоўваюць праблемы палякаў, якія пражываюць за мяжой і спосабы абароны добрага імя Польшчы на міжнароднай арэне. Арганізатары заплянавалі шэраг сустрэч і дыскусій.

Найважнейшай мэтай зьезду зьяўляецца абмеркаваньне ролі палякаў замежжа ў кантэксьце 100-й гадавіны незалежнасьці Польшчы.

Паводле кіраўніка Канцылярыі Сэната (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Якуба Кавальскага (Jakub Kowalski), гэтая тэма будзе закранацца падчас некалькіх дыскусіяў.

„Мы будзем разам шукаць адказ на пытаньне, якім чынам будаваць польскую нацыянальную ідэнтычнасьць за мяжой, і як дзейнічаць з мэтай абароны добрага імя Польшчы, калі гэта неабходна”, - сказаў Якуб Кавальскі.

Сёньня з удзельнікамі мерапрыемства сустрэнецца прэзыдэнт Анджэй Дуда. V Сусьветны зьезд палякаў замежжа будзе працягвацца да 23 верасьня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт