Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы з Польшчы ў Беларусь спрабавалі вывезьці 86 кг гашышу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.09.2018 10:54
У Тэрэспалі памежнікі зьвярнулі ўвагу на ненатуральныя, вельмі нэрвовыя паводзіны пары, якая выяжджала з Польшчы.
фота: nadbuzanski.strazgraniczna.pl

Расейцы з Польшчы ў Беларусь спрабавалі вывезьці 86 кг гашышу
Кантрабанду больш за 86 кг гашышу вартасьцю 4 млн злотых (1,1 млн даляраў) на памежным пераходзе ў Тэрэспалі спынілі функцыянэры Надбужанскай памежнай службы. Двое грамадзян Расеі, падазраваныя ў кантрабандзе, затрыманыя.
Спроба кантрабанды адбылася 31 жніўня бягучага году на памежным пераходзе з Беларусьсю ў Тэрэспалі. Памежнікі зьвярнулі ўвагу на ненатуральныя, вельмі нэрвовыя паводзіны жанчыны і мужчыны, грамадзян Расеі, якія выяжджалі з Польшчы. Пасьля дакладнага кантролю іх аўтамабіля былі знойдзеныя зачыненыя пакеты розных памераў, у якіх было алеістае рэчыва. Аказалася, што гэта гашыш.
Суд арыштаваў падазраваных на тры месяцы. Ім пагражае да 15 гадоў турмы. Сьледчыя не выключаюць затрыманьня чарговых асоб.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт