Logo Polskiego Radia
Print

Польшча зможа аднавіць экспарт ялавічыны на беларускі рынак

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.09.2018 16:01
Гэта адзін з вынікаў паседжаньня польска-беларускай працоўнай групы па справах супрацы ў галіне сельскай гаспадаркі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча зможа аднавіць экспарт ялавічыны на беларускі рынак. Пра гэта ў Менску заявіў намесьнік міністра Міністэрства сельскай гаспадаркі і разьвіцьця вёскі Польшчы Шыман Гіжыньскі. Гэта адзін з вынікаў паседжаньня польска-беларускай працоўнай групы па справах супрацы ў галіне сельскай гаспадаркі.
Віцэ-міністар гаварыў журналістам, што завяршыўся пэрыяд абмежаваньня экспарту польскай ялавічыны на беларускі рынак. Шыман Гіжыньскі зазначыў, што згода беларускага боку на экспарт ялавічыны ўжо ёсьць. Цяпер засталіся толькі фармальнасьці.
Падчас двухбаковых перамоваў польская дэлегацыя размаўляла пра пашырэньне двухбаковага гандлёвага абмену. Абодва бакі абмяняліся запрашэньнямі на ўдзел у найважнейшых сельскагаспадарчых кірмашах. Беларусы ўжо заявілі, што прыедуць у Польшчу на чарговы кірмаш прадуктаў харчаваньня Polagra і цэнтральны кірмаш з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы ў Надажыне пад Варшавай.

Пра гэта ў Менску заявіў намесьнік міністра Міністэрства сельскай гаспадаркі і разьвіцьця вёскі Польшчы Шыман Гіжыньскі. Гэта адзін з вынікаў паседжаньня польска-беларускай працоўнай групы па справах супрацы ў галіне сельскай гаспадаркі.

Віцэ-міністар гаварыў журналістам, што завяршыўся пэрыяд абмежаваньня экспарту польскай ялавічыны на беларускі рынак. Шыман Гіжыньскі зазначыў, што згода беларускага боку на экспарт ялавічыны ўжо ёсьць. Цяпер засталіся толькі фармальнасьці.

Падчас двухбаковых перамоваў польская дэлегацыя размаўляла пра пашырэньне двухбаковага гандлёвага абмену. Абодва бакі абмяняліся запрашэньнямі на ўдзел у найважнейшых сельскагаспадарчых кірмашах. Беларусы ўжо заявілі, што прыедуць у Польшчу на чарговы кірмаш прадуктаў харчаваньня Polagra і цэнтральны кірмаш з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы ў Надажыне пад Варшавай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт