Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад інвэстуе ў дарогі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.09.2018 12:37
У краіне створаны фонд пашырэньня і рамонту мясцовых дарог і мастоў на 6 мільярдаў эўра.
fot. GDDKiA

Мы хочам моцна зьмяніць Польшчу дзеля будучыні краіны і будучых пакаленьняў. З такой прамовай выступіў сёньня прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас рэгіянальнай канвэнцыі прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіраваньня ў Ольштыне.

Кіраўнік ураду зазначыў, што цягам папярэдніх васьмі гадоў на мясцовыя дарогі было прызначана 5 мільярдаў 280 мільёнаў злотых. Цяперяшні ўрад цягам аднаго года ўжо выдаткавала 1 мільярд 300 мільёнаў злотых на разбудову сеткі дарог. Апроч таго некалькі дзён таму Рада міністраў прыняла закон аб стварэньні спэцыяльнага фонду больш чым на 6 мільярдаў эўра, які будзе служыць пашырэньню і рамонту мясцовых дарог і мастоў, – сказаў прэмʼер.

Прэмʼер-міністар падкрэсьліў ролю гэтых інфраструктурных зьмен інфраструктуры ў значным паскарэньні эканамічнага разьвіцьця Польшчы.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт