Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Анджэй Дуда пачынае наступны візыт у Злучаныя Штаты Амэрыкі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.09.2018 17:06
На гэты раз ён адпраўляецца ў Нью-Ёрк, дзе прыме ўдзел у 73-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда з Першай лэдзіПрэзыдэнт Анджэй Дуда з Першай лэдзіPAP/Tomasz Gzell

Візыт прэзыдэнта таксама мае эканамічнае вымярэньне.

Дуда на дэбатах Генэральнай Асамблеі ААН будзе прасоўваць ідэю сумесных дзеяньняў міжнароднай супольнасьці на аснове нацыянальнага сувэрэнітэту супраць памкненьняў некаторых краін вырашаць за іншых. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Кабінэту Прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі.

З нагоды 73 сэсіі ААН прэзыдэнт прыме ўдзел у пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН па нераспаўсюджаньні зброі масавага зьнішчэньня, які ўзначаліць Дональд Трамп. Польская прэзыдэнцкая пара таксама запрошана на традыцыйны прыём для кіраўнікоў дзяржаў, які ладзіць прэзыдэнт ЗША перад пачаткам сустрэчы.

Падчас візыту ў Нью-Ёрку польская прэзыдэнцкая пара прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцьця выставы пра маршала Юзэфа Пілсудскага, арганізаванай Генеральным консульствам Польшчы ў Нью-Ёрку да стагодзьдзя з дня аднаўленьня незалежнасьці Польшчы.

Дуда афіцыйна адкрые ў Нью-Ёрку філіял Польскага агенцтва па інвэстыцыях і гандлі. Пры гэтай нагодзе польскі прэзыдэнт сустрэнецца з мясцовымі бізнэсмэнамі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт