Logo Polskiego Radia
Print

Грамадзянін Расеі затрыманы ў Нарвэгіі па абвінавачваньні ў шпіянажы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.09.2018 14:21
У сакавіку меркаваны расейскі шпіён быў затрыманы ў Польшчы.
Штаб-кватэра PST (Politiets sikkerhetstjeneste) - разьведкі й контрразьведкі Нарвэгіі ў Осла Штаб-кватэра PST (Politiets sikkerhetstjeneste) - разьведкі й контрразьведкі Нарвэгіі ў Осла commons.wikimedia.org/Hans-Petter Fjeld/CC BY-SA 2.5

Грамадзянін Расеі затрыманы ў Нарвэгіі па абвінавачваньні ў шпіянажы
Грамадзянін Расеі быў затрыманы ў Нарвэгіі па абвінавачваньні ў шпіянажы. Расейца арыштавалі ў пятніцу каля аэрапорту Осла.
51-гадовага мужчыну падазраюць у шпіянажы. Паводле нарвэскіх спэцслужбаў, ён займаўся шпіёнскай дзейнасьцю ў парлямэнце Нарвэгіі падчас міжнароднага сэмінару, прысьвечанаму лічбавым тэхналёгіям і кібэрбясьпецы. На канфэрэнцыі расеец паводзіў сябе падазрона, чым і зьвярнуў на сябе ўвагу нарвэскай контрразьведкі.
Сэмінар, у якім бралі ўдзел адміністрацыйныя супрацоўнікі 34 заканадаўчых сходаў розных краін, праходзіў 20 і 21 верасьня ў Осла.
МЗС Расеі пацьвердзіла факт затрыманьня грамадзяніна РФ.
У сакавіку меркаваны расейскі шпіён быў затрыманы ў Польшчы. Чыноўнік польскага Міністэрства энэргетыкі зьбіраў стратэгічную эканамічную інфармацыю й кантактаваўся з супрацоўнікамі расейскай разьведкі, якія працавалі ў Польшчы пад дыпляматычным прыкрыцьцём.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт