Logo Polskiego Radia
Print

А. Дуда палякам Амэрыкі: Дзякую вам за любоў да Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.09.2018 10:13
Прэзыдэнт дзякаваў палякам ЗША за тое, што яны захоўвалі польскасьць у сваіх дзяцей і падтрымлівалі традыцыю сваёй краіны.
PAP/Radek Pietruszka
А. Дуда палякам Амэрыкі: Дзякую вам за любоў да Польшчы
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падзякаваў амэрыканскім палякам за падтрымліваньне польскай традыцыі і культуры. Падчас урачыстасьці з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы ў консульстве Польшчы ў Нью-Ёрку польскі прэзыдэнт гаварыў пра Польшчу як пра свабодную краіну, якая атрымала посьпех і мае прычыны ганарыцца.
Анджэй Дуда дзякаваў палякам ЗША за тое, што яны захоўвалі польскасьць у сваіх дзяцей і падтрымлівалі традыцыю сваёй краіны. Ён таксама выказаў удзячнасьць усім, хто дасягнуў посьпеху ў ЗША, чым паказалі веліч і вартасьць польскага народу. «Я магу і хачу падзякаваць вам усім за любоў да Польшчы, пачуцьцё сувязі з ёй, за сяброўства з палякамі і Польшчай, за ўсё, што вы зрабілі для нашай свабоды і незалежнасьці», – гаварыў прэзыдэнт.
Анджэй Дуда гаварыў пра эканамічны посьпех Польшчы. Ён зьвярнуў увагу на тое, што адно з рэйтынгавых агенцтваў перавяло Польшчу з групы рынкаў, які разьвіваюцца, у лік разьвітых дзяржаваў.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падзякаваў амэрыканскім палякам за падтрымліваньне польскай традыцыі і культуры. Падчас урачыстасьці з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы ў консульстве ў Нью-Ёрку польскі прэзыдэнт гаварыў пра Польшчу як пра свабодную краіну, якая атрымала посьпех і мае прычыны ганарыцца.

Анджэй Дуда дзякаваў палякам ЗША за тое, што яны захоўвалі польскасьць у сваіх дзяцей і падтрымлівалі традыцыю сваёй краіны. Ён таксама выказаў удзячнасьць усім, хто дасягнуў посьпеху ў ЗША, чым паказалі веліч і вартасьць польскага народу. «Я магу і хачу падзякаваць вам усім за любоў да Польшчы, пачуцьцё сувязі з ёй, за сяброўства з палякамі і Польшчай, за ўсё, што вы зрабілі для нашай свабоды і незалежнасьці», – гаварыў прэзыдэнт.

Анджэй Дуда гаварыў пра эканамічны посьпех Польшчы. Ён зьвярнуў увагу на тое, што адно з рэйтынгавых агенцтваў перавяло Польшчу з групы рынкаў, які разьвіваюцца, у лік разьвітых дзяржаваў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт