Logo Polskiego Radia
Print

МУС павышае заробкі цывільным супрацоўнікам паліцыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.09.2018 13:02
Няма згоды МУС з Прафсаюзамі функцыянераў паліцыі, якія патрабуюць павялічэньня заробкаў і папярэджваюць аб пратэстах.
polskieradio.pl

Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі падпісала паразуменьне аб павышэньні заробкаў з Прафсаюзам супрацоўнікаў паліцыі. Паводле дакумэнту, цывільныя супрацоўнікі атрымаюць у наступным годзе агулам 550 злотых (130 эўра) больш. Спачатку ў студзені - 300 злотых (70 эўра), а з ліпеня заробкі вырастуць на дадатковыя 250 злотых (60 эўра).

Некалькі дзён таму ведамства падпісала падобнае пагадненьне з Незалежным Прафсаюзам супрацоўнікаў паліцыі.

Аднак жа няма згоды МУС з Прафсаюзамі функцыянэраў паліцыі, якія патрабуюць павялічэньня заробкаў і папярэджваюць аб пратэстах.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт