Logo Polskiego Radia
Print

Пракуратура ўзбудзіла сьледзтва за «пасьведчаньні палітычнай сьмерці»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.09.2018 16:14
Нацыяналістычная арганізацыя «Моладзь усяпольская» парушыла артыкулы аб «закліках да нянавісьці» і «бяспраўных пагрозах».
Wikimedia Commons/ImreKiss

Год таму мэры 11 польскіх гарадоў падпісалі дэклярацыю аб дзеяньнях па міграцыі.

«Моладзь усяпольская» выставіла ім за гэта ў Інтэрнэце «акты палітычнай сьмерці». У мінулым годзе Акруговая пракуратура ў Гданьску ўзбудзіла справу паводле артыкула «за заклікі да нянавісьці». Цяпер пракуратура спасылаецца таксама на артыкул, які гаворыць аб бяспраўных пагрозах. Прадугледжана за гэта 5 гадоў пазбаўленьня волі.

30 чэрвеня мінулага года на сустрэчы ў Гданьску большасьць мэраў Уніі польскіх мэтраполій падпісалі дэклярацыю аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыі. Падпісанты заявілі, сярод іншага, «адкрытасьць і гатоўнасьць працаваць з урадам, НДА і рэлігійнымі групамі на карысьць польскай міграцыянай палітыкі»

«Польскія буйныя гарады здаўна зьяўляюцца адкрытымі для працэсаў міграцыі і разнастайнасьці жыхароў», – гаворыцца ў дакумэнце, падпісаным мэрамі Беластока, Быдгашчы, Гданьска, Кракава, Любліна, Лодзі, Познані, Жэшава, Шчэціна, Варшавы і Вроцлава.

У адказ на заяву «Моладзь усяпольская» разьмясьціла на сваёй афіцыйнай фан-старонцы «акты палітычнай сьмерці« 11 мэраў. «Акты нагадвалі рэальныя дакумэнты. На кожным быў зьмешчаны здымак, дата, час і месца сьмерці. Як прычына «сьмерці палітыкаў» пазначана «лібэралізм, мультыкультуралізм, дурнота".

tvn24.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт