Logo Polskiego Radia
Print

58 гадоў таму адбыліся першыя ў сьвеце тэлевізійныя дэбаты (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.09.2018 16:24
  • дэбаты.mp3
Тэлебачаньне паказала ўпэўненасьць у сабе Джона Кенэдзі ды зьнішчыла вобраз Рычарда Ніксана.
Рычард Ніксан і Джон Кенэдзі падчас дэбатаў Рычард Ніксан і Джон Кенэдзі падчас дэбатаў commons.wikimedia.org/Public Domain CC0

58 гадоў таму адбыліся першыя ў сьвеце тэлевізійныя дэбаты. 26 верасьня 1960 году ў тэлестудыі сутыкнуліся меркаваньні двух кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША – рэспубліканца Рычарда Ніксана й дэмакрата Джона Кенэдзі.
Рычард Мілхаўс Ніксан быў дасьведчаных палітыкам, у момант выбарчай кампаніі ён – віцэ-прэзыдэнт ЗША. У сваю чаргу Джон Фіцджэральд Кенэдзі быў звычайным сэнатарам, невядомым шырокаму колу выбаршчыкаў. Ніксан згадзіўся прыняць удзел у дэбаце, бо ня думаў, што звычайная дыскусія перад камэрамі спрацуе не на яго карысьць.
Дэбаты, якія мелі месца 58 гадоў таму, лічацца клясычным прыкладам таго, што падчас публічных выступаў важным зьяўляецца ня толькі зьмест, але й мова цела, жэстыкуляцыя, упэўненасьць у сябе, а таксама пазнаньне й выкарыстаньне слабых бакоў контркандыдата.
13 ліпеня 1960 году Джон Кенэдзі стаў афіцыйным кандыдатам у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі. Яго контркандыдатам быў рэспубліканец, віцэ-прэзыдэнт краіны Рычард Ніксан. Дарэчы, апытаньні грамадзкай думкі давалі перавагу менавіта Ніксану. І тады перадвыбарчы штаб дэмакратаў запрапанаваў рэспубліканцам тэлевізійныя дэбаты. Малады невядомы сэнатар Кенэдзі й так бы нічога ня страціў. Ніксан жа ня мог адмовіцца, таму што выйшаў бы на баязьліўца, а гэта вельмі не спадабалася б грамадзкай думцы, і таму прыняў запрашэньне на дыскусію перад камэрамі. Дэбаты таксама трансьляваліся па радыё.
Каманда Кенэдзі дасканала падрыхтавала свайго кандыдата. Цягам тыдняў яны трэніраваліся, задаючы палітыку пытаньні, якія б маглі прагучаць з вуснаў Ніксана. Акрамя таго, малады сэнатар намнога лепш прэзэнтаваўся па тэлебачаньні ў параўнаньні са сваім старэйшым сапернікам. Ён сьвежа выглядаў, быў лепш апрануты, упэўнены ў сабе, не пацеў, не нэрваваўся, і гаварыў наўпрост у камэру, быццам бы зьвяртаўся непасрэдна да гледачоў.
У сваю чаргу Ніксан выглядаў стомленым, апрануў вельмі вялікі шэры касьцюм, які зьліўся з фонам студыі. Ён празьмерна жэстыкуляваў, нэрвова дакранаўся да твара, няўпэўнена стаяў за трыбунай. Акрамя таго, ён адмовіўся ад пудры, што ў сьвятле тэлевізійных пражэктараў дало трагічны вынік: яго твар блішчэў і была бачная амаль кожная кропля поту.
Дарэчы, цікавы факт: выбарцы, якія слухалі дэбаты па радыё, мелі меркаваньне, што лепшым быў Рычард Ніксан. Тэлебачаньне проста паказала ўпэўненасьць у сабе Кенэдзі ды зьнішчыла вобраз віцэ-прэзыдэнта.
Ажно 57% амэрыканцаў, якія галасавалі ў 1960 годзе, заявілі, што на іх выбар уплыў аказалі тэледэбаты. Дарэчы, перамог Джон Кенэдзі невялікай колькасьцю галасоў – усяго 100 тыс., што ў пераводзе на працэнты дае 0,2%.
20 студзеня 1961 году Джон Фіцджэральд Кенэдзі прыняў прысягу ў якасьці 35-га прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Валеры Саўко
слухайце далучаны гукавы файл

58 гадоў таму адбыліся першыя ў сьвеце тэлевізійныя дэбаты. 26 верасьня 1960 году ў тэлестудыі сутыкнуліся меркаваньні двух кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША – рэспубліканца Рычарда Ніксана й дэмакрата Джона Кенэдзі.

Рычард Мілхаўс Ніксан быў дасьведчаных палітыкам, у момант выбарчай кампаніі ён – віцэ-прэзыдэнт ЗША. У сваю чаргу Джон Фіцджэральд Кенэдзі быў звычайным сэнатарам, невядомым шырокаму колу выбаршчыкаў. Ніксан згадзіўся прыняць удзел у дэбаце, бо ня думаў, што звычайная дыскусія перад камэрамі спрацуе не на яго карысьць.

Дэбаты, якія мелі месца 58 гадоў таму, лічацца клясычным прыкладам таго, што падчас публічных выступаў важным зьяўляецца ня толькі зьмест, але й мова цела, жэстыкуляцыя, упэўненасьць у сябе, а таксама пазнаньне й выкарыстаньне слабых бакоў контркандыдата.

13 ліпеня 1960 году Джон Кенэдзі стаў афіцыйным кандыдатам у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі. Яго контркандыдатам быў рэспубліканец, віцэ-прэзыдэнт краіны Рычард Ніксан. Дарэчы, апытаньні грамадзкай думкі давалі перавагу менавіта Ніксану. І тады перадвыбарчы штаб дэмакратаў запрапанаваў рэспубліканцам тэлевізійныя дэбаты. Малады невядомы сэнатар Кенэдзі й так бы нічога ня страціў. Ніксан жа ня мог адмовіцца, таму што выйшаў бы на баязьліўца, а гэта вельмі не спадабалася б грамадзкай думцы, і таму прыняў запрашэньне на дыскусію перад камэрамі. Дэбаты таксама трансьляваліся па радыё.

Каманда Кенэдзі дасканала падрыхтавала свайго кандыдата. Цягам тыдняў яны трэніраваліся, задаючы палітыку пытаньні, якія б маглі прагучаць з вуснаў Ніксана. Акрамя таго, малады сэнатар намнога лепш прэзэнтаваўся па тэлебачаньні ў параўнаньні са сваім старэйшым сапернікам. Ён сьвежа выглядаў, быў лепш апрануты, упэўнены ў сабе, не пацеў, не нэрваваўся, і гаварыў наўпрост у камэру, быццам бы зьвяртаўся непасрэдна да гледачоў.

У сваю чаргу Ніксан выглядаў стомленым, апрануў вельмі вялікі шэры касьцюм, які зьліўся з фонам студыі. Ён празьмерна жэстыкуляваў, нэрвова дакранаўся да твара, няўпэўнена стаяў за трыбунай. Акрамя таго, ён адмовіўся ад пудры, што ў сьвятле тэлевізійных пражэктараў дало трагічны вынік: яго твар блішчэў і была бачная амаль кожная кропля поту.

Дарэчы, цікавы факт: выбарцы, якія слухалі дэбаты па радыё, мелі меркаваньне, што лепшым быў Рычард Ніксан. Тэлебачаньне проста паказала ўпэўненасьць у сабе Кенэдзі ды зьнішчыла вобраз віцэ-прэзыдэнта.

Ажно 57% амэрыканцаў, якія галасавалі ў 1960 годзе, заявілі, што на іх выбар уплыў аказалі тэледэбаты.

Дарэчы, перамог Джон Кенэдзі невялікай колькасьцю галасоў – усяго 100 тыс., што ў пераводзе на працэнты дае 0,2%.20 студзеня 1961 году Джон Фіцджэральд Кенэдзі прыняў прысягу ў якасьці 35-га прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт