Logo Polskiego Radia
Print

Міністар абароны Польшчы заклікаў НАТО павялічыць колькасць войскаў у краіне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.09.2018 16:20
У польскай сталіцы праходзіць пасяджэньня Ваеннага камітэту Паўночнаатлянтычнага пакту.
Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак (справа) і старшыня Ваеннага камітэту НАТО, маршал авіяцыі Вялікабрытаніі сэр Сьцюарт Піч Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак (справа) і старшыня Ваеннага камітэту НАТО, маршал авіяцыі Вялікабрытаніі сэр Сьцюарт Піч PAP/Tomasz Gzell

Міністар абароны Польшчы заклікаў саюзнікаў па НАТО павялічыць колькасць войскаў у краіне
Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак падчас пасяджэньня Ваеннага камітэту НАТО ў Варшаве заклікаў саюзьнікаў павялічыць колькасьць войскаў Паўночнаатлянтычнага альянсу на тэрыторыі Польшчы.
«Мы бачым магчымасьць павелічэньня прысутнасьці сіл нашых саюзьнікаў на ўсходнім флянгу. Гэта павялічвала б надзейнасьць і эфэктыўнасьць місіі адпужваньня й абароны НАТО», – адзначыў кіраўнік абароннага ведамства Польшчы.
Нагадаем, два гады таму ў выніку рашэньня, прынятага ўдзельнікамі варшаўскага саміту НАТО, у Польшчу прыбыло больш за тысячу салдат Паўночнаатлантычнага альянсу, у асноўным амэрыканцы. Падобныя сілы былі таксама разьмешчаны ў Летуве, Латвіі й Эстоніі.
Пасьля расейскай анэксіі Крыма й пачатку канфлікту на ўсходзе Ўкраіны НАТО спыніла большасьць формаў супрацоўніцтва з Расеяй. Таксама былі створаныя сілы хуткага рэагаваньня пакту. Акрамя таго, працягваецца распрацоўка новай каманднай структуры НАТО, якая была б больш прыстасаваная да барацьбы з сучаснымі выклікамі, уключаючы гібрыдныя й тэрарыстычныя пагрозы.

Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак падчас пасяджэньня Ваеннага камітэту НАТО ў Варшаве заклікаў саюзьнікаў павялічыць колькасьць войскаў Паўночнаатлянтычнага альянсу на тэрыторыі Польшчы.

«Мы бачым магчымасьць павелічэньня прысутнасьці сіл нашых саюзьнікаў на ўсходнім флянгу. Гэта павялічвала б надзейнасьць і эфэктыўнасьць місіі адпужваньня й абароны НАТО», – адзначыў кіраўнік абароннага ведамства Польшчы.

Нагадаем, два гады таму ў выніку рашэньня, прынятага ўдзельнікамі варшаўскага саміту НАТО, у Польшчу прыбыло больш за тысячу салдат Паўночнаатлантычнага альянсу, у асноўным амэрыканцы. Падобныя сілы былі таксама разьмешчаныя ў Летуве, Латвіі й Эстоніі.

Пасьля расейскай анэксіі Крыма й пачатку канфлікту на ўсходзе Ўкраіны НАТО спыніла большасьць формаў супрацоўніцтва з Расеяй. Таксама былі створаныя сілы хуткага рэагаваньня пакту. Акрамя таго, працягваецца распрацоўка новай каманднай структуры НАТО, якая была б больш прыстасаваная да барацьбы з сучаснымі выклікамі, уключаючы гібрыдныя й тэрарыстычныя пагрозы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт