Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы паказалі яхту I LOVE POLAND (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.09.2018 19:09
Яхта накіруецца ў кругасьветнае падарожжа, якое прымеркаванае да 100-годзьдзя ўзнаўленьня незалежнасьці Польшчы.

У Польшчы паказалі яхту I LOVE POLAND
Яхта накіруецца ў кругасьветнае падарожжа, якое прымеркаванае да 100-годзьдзя ўзнаўленьня незалежнасьці Польшчы.
У Польшчы адбылася інаўгурацыя марскога прынагоднага праекту, прымеркаванага да 100-годзьдзя ўзнаўленьня незалежнасьці краіны (11 лістапада 1918 году). У Шчэціне (паўночны захад Польшчы) адбылася прэзэнтацыя яхты I LOVE POLAND. Празь некалькі дзён яхта накіруецца ў свой першы кругасьветны рэйс, мэта якога – прамоцыя Польшчы ў сьвеце. Аўтарам і рэалізатарам праекту зьяўляецца дзяржаўны Польскі нацыянальны фонд.
Падчас першага этапу рэйсу яхта I LOVE POLAND прычаліць, між іншым, у Лісабоне, Вялікабрытаніі, на Мадэйры і ў Маямі. Акрамя таго, у падарожжы яхта будзе прымаць удзел у рэгатах, для прыкладу, у прэстыжных марскіх гонках Caribbean 600.

У Польшчы адбылася інаўгурацыя марскога прынагоднага праекту, прымеркаванага да 100-годзьдзя ўзнаўленьня незалежнасьці краіны (11 лістапада 1918 году). У Шчэціне (паўночны захад Польшчы) адбылася прэзэнтацыя яхты I LOVE POLAND.

Празь некалькі дзён яхта накіруецца ў свой першы кругасьветны рэйс, мэта якога – прамоцыя Польшчы ў сьвеце. Аўтарам і рэалізатарам праекту зьяўляецца дзяржаўны Польскі нацыянальны фонд.

Падчас першага этапу рэйсу яхта I LOVE POLAND прычаліць, між іншым, у Лісабоне, Вялікабрытаніі, на Мадэйры і ў Маямі. Акрамя таго, у падарожжы яхта будзе прымаць удзел у рэгатах, для прыкладу, у прэстыжных марскіх гонках Caribbean 600.

вс

фота: PAP/Marcin Bielecki

/

/

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт