Logo Polskiego Radia
Print

Нобэлеўскую прэмію па фізыцы прысудзілі за распрацоўкі ў лазэрнай галіне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.10.2018 16:47
Донна Стрыклэнд стала трэцяй жанчынай, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію па фізыцы.
Нобэлеўскі камітэт падчас абвяшчэньня ляўрэатаў прэміі па фізыцыНобэлеўскі камітэт падчас абвяшчэньня ляўрэатаў прэміі па фізыцыPAP/EPA/Hanna Franzen

Нобэлеўскую прэмію па фізыцы прысудзілі за распрацоўкі ў лазэрнай галіне
Нобэлеўскую прэмію па фізыцы прысудзілі навукоўцам, якія працавалі ў лазэрнай галіне. Прэстыжная ўзнагарода будзе ўручаная Артуру Эшкіну за вынаходніцтва аптычных пінцэтаў і іх прымяненьне ў біялягічных сыстэмах, а таксама Жэрару Муру й Доньне Стрыклэнд – за вынаходніцтва мэтаду генэрацыі ўльтракароткіх высокаінтэнсіўных аптычных імпульсаў.
Амэрыканскі навуковец Артур Эшкін вынайшаў аптычныя пінцэты. Зь іх дапамогай можна маніпуляваць часьціцамі, атамамі, вірусамі, а таксама іншымі жывымі клеткамі з дапамогай лазэрнага сьвятла.
Сёньня аптычныя пінцэты выкарыстоўваюцца для вывучэньня мэханізмаў жыцьця.
Францускі й амэрыканскі фізык Жэрар Муру й канадзкі навуковец Донна Стрыклэнд праклалі шлях да самых кароткіх і найбольш інтэнсіўных імпульсаў, створаных чалавецтвам. Тэхніка, вынайдзеная навукоўцамі, неўзабаве стала стандартнай для высокаінтэнсіўных лазэраў. Яе выкарыстоўваюць, у прыватнасьці, у мільёнах апэрацый па карэкцыі зроку.
Дарэчы, Донна Стрыклэнд стала трэцяй жанчынай, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію па фізыцы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт