Logo Polskiego Radia
Print

NATO абмяркуе пагрозу з боку Расеі й выдаткі на абарону

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.10.2018 11:01
У Брусэлі пачынаецца двухдзённая сустрэча міністраў абароны краін Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

NATO абмяркуе пагрозу з боку Расеі й выдаткі на абарону
У Брусэлі пачынаецца двухдзённая сустрэча міністраў абароны краін Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Выдаткі на абарону й пагроза з боку Расеі – гэта асноўныя тэмы двухдзённай сустрэчы міністраў абароны краін NATO ў Брусэлі. Польшчу на саміце прадстаўляе Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak).
Міністры будуць гаварыць у асноўным пра пагрозу з боку Расеі, у прыватнасьці пра мадэрнізацыю ракетаў „Іскандэр”. NATO лічыць гэта парушэньнем міжнародных пагадненьняў, а амбасадар ЗША ў NATO прыгразіла нават зьнішчэньнем расейскіх ракетаў.
Палітыкі таксама абмяркуюць пытаньне выдаткаў на абарону. Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг прызнае, што ў дадзеным выпадку сытуацыя далёкая ад ідэальнай, але пасьлядоўна паляпшаецца.
„У мінулым годзе Канада й эўрапейскія хаўрусьнікі павялічылі выдаткі на абарону агулам на 5,2%. Гэта найбуйнейшы рост на працягу апошніх 25 гадоў. У апошнія два гады гэтыя краіны выдаткавалі на абарону агулам 41 мільярд даляраў”, - дадаў кіраўнік NATO.
Падчас сустрэчы ў Брусэлі міністры абмяркуюць міратворчую місію ў Іраку й дапамогу для Ярданіі й Грузіі, а таксама заплянаваныя на канец кастрычніка ў Нарвэгіі буйныя вайсковыя вучэньні „Trident Juncture”, у якіх прымуць удзел 45 тысяч жаўнераў з 30 краінаў сьвету.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт