Logo Polskiego Radia
Print

ЗША абвясьцілі аб выхадзе з пагадненьня зь Іранам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.10.2018 11:29
Майк Пампэя” Дзейнасьць Ірана ўяўляе сабой пагрозу для амэрыканскай палітыкі ў Іраку.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэя.Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэя.PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

ЗША абвясьцілі аб выхадзе пагадненьня зь Іранам
Майк Пампэя” Дзейнасьць Ірана ўяўляе сабой пагрозу для амэрыканскай палітыкі ў Іраку.
Злучаныя Штаты Амэрыкі абвясьцілі аб выхадзе з пагадненьня аб дружалюбных адносінах зь Іранам. Заключная ў 1955 годзе дамова рэгулявала эканамічныя й консульскія адносіны паміж абедзьвюма краінамі.
Паводле дзяржсакратара ЗША Майка Пампэя, дзейнасьць Ірана ўяўляе сабой пагрозу для амэрыканскай палітыкі ў Іраку.
ЗША адмовіліся ад пагадненьня неадкладна пасьля таго, як Міжнародны суд ААН у Гаазе задаволіў пазоў Тэгерана. Паводле суду, санкцыі ЗША супраць Ірана не павінны ўплываць на бясьпеку грамадзянскай авіяцыі й закранаць гуманітарнай дапамогі для Тэгерана.
Дыпляматычныя адносіны паміж Вашынгтонам і Тэгеранам сталі больш жорсткімі пасьля таго, як прэзыдэнт Дональд Трамп вырашыў аб выхадзе ЗША зь ядзернага пагадненьня зь Іранам.
Нагадаем, на пачатку будучага месяца Злучаныя Штаты Амэрыкі плянуюць абвастрыць санкцыі супраць Ірана. Новыя абмежаваньні паўплываюць на іранскі гандаль нафтай і банкаўскія апэрацыі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт