Logo Polskiego Radia
Print

Матэвуш Маравецкі запрашае інвэстараў у Польшчу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.10.2018 11:02
«У нас шмат месца для інвэстыцый», – гаварыў польскі прэм’ер у Нью-Ёрку.
PAP/EPA/JUSTIN LANE

Матэвуш Маравецкі запрашае інвэстараў у Польшчу
«У нас шмат месца для інвэстыцый», – гаварыў польскі прэм’ер у Нью-Ёрку.
Падчас свайго візыту ў ЗША Матэвуш Маравецкі пераконваў, што на цяперашні гаспадарчы посьпех Польшчы паўплывала палітыка цяперашняга ўраду Польшчы, скіраваная на грамадзтва. Кіраўнік польскага ўраду быў спэцыяльным госьцем Польскага дня ў Нью-Ёрку.
Прэм’ер Маравецкі казаў, што з часу падзеньня камунізму Польшча была ў сьвеце ў ліку краін, якія найхутчэй разьвіваюцца. Гэтым посьпехам не карысталася ўсё грамадзтва. Паводле прэм’ера, сытуацыя зьмянілася пасьля выбараў у 2015 годзе.
«Цяпер Польшча будуе мадэль дэмакратычнага капіталізму для многіх, а не для некаторых. Польшча стварае эканоміку, якая аб’ядноўвае нізкае беспрацоўе, інавацыйныя месцы працы і стабільную будучыню для маладых людзей», – аргумэнтаваў кіраўнік ураду.
Матэвуш Маравецкі падчас візыту на нью-ёрскай біржы атрымаў пацьверджаньне, што «да Польшчы адносяцца як да дзяржавы, якая вельмі хутка разьвіваецца гаспадарча і дае велізарныя пэрспэктывы для бізнэсу».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт