Logo Polskiego Radia
Print

Нобэля па эканоміцы атрымалі амэрыканцы Ўільям Нордхаўс і Пол Ромэр

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.10.2018 14:01
Прэстыжная ўзнагарода будзе ім уручаная за ўключэньне зьмяненьняў клімату й тэхналягічных інавацый у доўгатэрміновы макраэканамічны аналіз.
Нобэлеўскі камітэт аб'яўляе ляўрэатаў прэміі па эканоміцыНобэлеўскі камітэт аб'яўляе ляўрэатаў прэміі па эканоміцыPAP/EPA/HENRIK MONTGOMERY

Нобэлеўскую прэмію па эканоміцы за 2018 год атрымалі амэрыканцы Ўільям Нордхаус і Пол Ромэр за ўключэньне зьмяненьняў клімату й тэхналягічных інавацый у доўгатэрміновы макраэканамічны аналіз.
Значэньне работ Уільяма Нордхауса заключаецца ў тым, што ён яшчэ ў 1970-х гадах паспрабаваў улічыць доўгатэрміновы ўплыў спальваньня выкапнёвага паліва – і адпаведнага росту сярэдніх тэмпэратур на Зямлі – на разьвіцьцё сусьветнай эканомікі.
Другая частка прэміі будзе ўручаная Полу Ромэру, стваральніку мадэлі Эроў-Ромэра, якая інакш называецца мадэльлю эндагеннага эканамічнага росту. Зь яе дапамогай Ромэр даказаў, што на самай справе тэхнічны й тэхналягічны прагрэс прагрэс для эканомікі ўнутрана ўласьцівы, а не знаходзіцца па-за ёю, як лічылася раней.
Нобэлеўскія прэміі ўсім ляўрэатам уручыць кароль Швэцыі 10 сьнежня, у дзень сьмерці Альфрэда Нобэля.

Нобэлеўскую прэмію па эканоміцы за 2018 год атрымалі амэрыканцы Ўільям Нордхаўс і Пол Ромэр за ўключэньне зьмяненьняў клімату й тэхналягічных інавацый у доўгатэрміновы макраэканамічны аналіз.

Значэньне работ Уільяма Нордхауса заключаецца ў тым, што ён яшчэ ў 1970-х гадах паспрабаваў улічыць доўгатэрміновы ўплыў спальваньня выкапнёвага паліва – і адпаведнага росту сярэдніх тэмпэратур на Зямлі – на разьвіцьцё сусьветнай эканомікі.

Другая частка прэміі будзе ўручаная Полу Ромэру, стваральніку мадэлі Эроў-Ромэра, якая інакш называецца мадэльлю эндагеннага эканамічнага росту. Зь яе дапамогай Ромэр даказаў, што на самай справе тэхнічны й тэхналягічны прагрэс для эканомікі ўнутрана ўласьцівы, а не знаходзіцца па-за ёю, як лічылася раней.

Нобэлеўскія прэміі ўсім ляўрэатам уручыць кароль Швэцыі 10 сьнежня, у дзень сьмерці Альфрэда Нобэля.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт