Logo Polskiego Radia
Print

Польшчу чакае зьмена часу з летняга на зімовы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.10.2018 17:03
Гэта стварае пэўную праблему для працадаўцаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Эўрапейскай камісіі працягваецца праца па адмене зьмены часу. Аднак пакуль, дзейнічаюць палажэньні, згодна зь якімі Польшча зьменіць час з летняга на зімовы. Ноччу з суботы на нядзелю 27 кастрычніка на нядзелю 28 кастрычніка стрэлкі гадзіньнікаў перавядуць з 3.00 гадзіны на 2.00.

Такім чынам паспаць можна будзе на гадзіну даўжэй, аднак тыя, хто якраз тады будуць на працы, будуць вымушаны папрацаваць на гадзіну больш.

Супрацоўнікі павінны атрымаць за гэта заплату або вольны час, – заявіла Дзяржаўная інспэкцыя працы.

Працадаўца, каб пазьбягаць замяшаньня, мае права зьмяніць графік працы такім чынам, каб дазволіць на гадзіну пазьней закончыць або пачаць працу. Аднак павінен паведаміць пра гэта працаўніку не пазьней, чым за тыдзень да зьмены часу.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт