Logo Polskiego Radia
Print

У 2017 годзе сьмяротнае пакараньне прымянялася прынамсі ў 23 краінах сьвету

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.10.2018 13:43
  • Кара сьмерці.mp3
Сёньня адзначаецца 16-ы Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня.
Плякат са старонкі Вясны

Сёньня адзначаецца Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. У гэтым годзе тэмай 16-га Сусьветнага дня былі абраныя ўмовы ўтрыманьня зьняволеных у камэрах сьмяротнікаў. У 2017 годзе сьмяротнае пакараньне прымянялася прынамсі ў 23 краінах сьвету. Тэму працягвае АВ
Летась выпадкаў прымяненьня найвышэйшай меры пакараньня было больш за 990. Лідарамі выкананьня сьмяротных экзэкуцый зьяўляюцца пяць краін – Кітай, Іран, Саeдаўская Арабія, Ірак і Пакістан – гаворыць прэс-сакратар польскага аддзяленьня міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International Агнешка Шчэпаньска.
А. Шчэпаньска: Найбольшая колькасьць кар сьмерці была ў Кітаі. Прычым, гэта вельмі прыблізныя дадзеныя. У сваіх дакладах мы не ўлічваем дадзеныя з Кітая, паколькі там, праўдападобна, выконваецца нават некалькі тысяч пакараньняў сьмерці. Мы, як няўрадавая арганізацыя, ня маем доступу да дзяржаўных дадзеных у Кітаі. У выніку мы можам толькі здагадвацца, якая гэта лічба. Калі ня браць Кітай пад увагу, то 85% усіх экзэкуцыяў адбыліся ў чатырох краінах – Іране, Саудаўскай Арабіі, Іраку і Пакістане.
У параўнаньні з 2016 годам колькасьць выпадкаў прымяненьня кары сьмерці зьменшылася. Паводле Amnesty International, у пэрспэктыве апошніх нават 20 гадоў назіраецца адыход краін у выкарыстоўваньні гэтай меры пакараньня.
А. Шчэпаньска: Гэты працэс вельмі павольны і паступовы. Але такая зьява ёсьць. Чарговыя краіны прымаюць рашэньне альбо зьменшыць колькасьць злачынстваў, за якія пагражае сьмяротнае пакараньне, альбо не прымяняць кару сьмерці ў практыцы, альбо адмяняюць сьмяротнае пакараньне і ў практыцы, і ў законе. У 2017 годзе былі краіны, якія адмянялі кару сьмерці за ўсе злачынствы. Такія выпадкі былі асабліва на афрыканскім кантынэнце. Між іншым, Гамбія падпісала Міжнародны трактат, у якім абавязалася не праводзіць экзэкуцыі. Пад канец 2017 году агулам 142 дзяржавы (больш за 2/3 усіх дзяржаваў у сьвеце) адмянілі кару сьмерці альбо ў законе, альбо ў практыцы.
Пазытыўная тэндэнцыя ёсьць, але пад канец 2017 году больш за 20 тысяч чалавек надалей чакалі выкананьня сьмяротнага прысуду.
Паводле Amnesty International, сьмяротнае пакараньне зьяўляецца недапушчальным у кожным з выпадкаў. У розных краінах формы выкананьня кары сьмерці адрозьніваюцца. Часьцей за ўсё гэта форма абезгалоўліваньня, павешаньня ці сьмяротнага ўколу. Частым зьяўляюцца таксама публічнае выкананьне кары сьмерці, напрыклад, у Іране.
Агнешка Шчэпаньска кажа, што формы экзэкуцыі самыя ў сабе выклікаюць спрэчкі.
А. Шчэпаньска: Гаворка, між іншым, пра выконваньне сьмяротнага ўколу ў ЗША. Там з увагі на фінансы пачалі выкарыстоўваць хімічныя субстанцыя, якія прывялі да таго, што некалькі сьмяротнікаў паміралі некалькі гадзін у вялікіх пакутах. Акрамя дыскусіі, ці кара сьмерці ўвогуле можа існаваць, дадаецца дыскусія, якім чынам выконваюцца экзэкуцыі, і якія акалічнасьці гэтаму спадарожнічаюць. У Беларусі сьмяротнікаў забіваюць стрэлам у патыліцу, але акрамя гэтага, ні самога сьмяротніка, ні сям’ю не інфармуюць пра тое, што экзэкуцыя будзе праведзена. Блізкія даведваюцца пасьля. Целы не выдаюцца. Гэта пакуты, якія зьяўляюцца чарговымі наступствамі існаваньня кары сьмерці.
У гэтым годзе тэмай 16-га Сусьветнага дня былі абраныя ўмовы ўтрыманьня зьняволеных у камэрах сьмяротнікаў.
А. Шчэпаньска: Першай важнай справай зьяўляецца тое, што сьмяротнікі вельмі часта гадамі ўтрымліваюцца ў ізаляцыі. У выніку ізаляцыі ад вонкавага сьвету, ад іншых вязьняў яны знаходзяцца пад пагрозай псыхічных захворваньняў, што часта і здараецца. Іншая праблема – у некаторых краінах экзэкуцыі прызначаюцца, а потым адклікаюцца, і так некалькі разоў. Гэта ў пэўным родзе псыхічны зьдзек. Гэта акалічнасьць, якая не паяўляецца ў выпадку іншых відаў пакараньня.
У Беларусі сёлета ўжо прыведзеныя ў выкананьне два сьмяротныя прысуды, а чатыры чалавекі могуць быць расстраляныя ў любы момант.
У Беларусі ў гэтым годзе ў выкананьне прыведзеныя два сьмяротныя прысуды – расстраляныя Аляксей Міхаленя і Віктар Лётаў. Па інфармацыі праваабаронцаў, чатыры чалавекі могуць быць расстраляны ў любы момант.

Сёньня адзначаецца Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. У гэтым годзе тэмай 16-га Сусьветнага дня былі абраныя ўмовы ўтрыманьня зьняволеных у камэрах сьмяротнікаў. У 2017 годзе сьмяротнае пакараньне прымянялася прынамсі ў 23 краінах сьвету.

Летась выпадкаў прымяненьня найвышэйшай меры пакараньня было больш за 990. Лідарамі выкананьня сьмяротных экзэкуцый зьяўляюцца пяць краін – Кітай, Іран, Саeдаўская Арабія, Ірак і Пакістан – гаворыць прэс-сакратар польскага аддзяленьня міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International Агнешка Шчэпаньска.

А. Шчэпаньска: Найбольшая колькасьць кар сьмерці была ў Кітаі. Прычым, гэта вельмі прыблізныя дадзеныя. У сваіх дакладах мы не ўлічваем дадзеныя з Кітая, паколькі там, праўдападобна, выконваецца нават некалькі тысяч пакараньняў сьмерці. Мы, як няўрадавая арганізацыя, ня маем доступу да дзяржаўных дадзеных у Кітаі. У выніку мы можам толькі здагадвацца, якая гэта лічба. Калі ня браць Кітай пад увагу, то 85% усіх экзэкуцыяў адбыліся ў чатырох краінах – Іране, Саудаўскай Арабіі, Іраку і Пакістане.

У параўнаньні з 2016 годам колькасьць выпадкаў прымяненьня кары сьмерці зьменшылася. Паводле Amnesty International, у пэрспэктыве апошніх нават 20 гадоў назіраецца адыход краін у выкарыстоўваньні гэтай меры пакараньня.

А. Шчэпаньска: Гэты працэс вельмі павольны і паступовы. Але такая зьява ёсьць. Чарговыя краіны прымаюць рашэньне альбо зьменшыць колькасьць злачынстваў, за якія пагражае сьмяротнае пакараньне, альбо не прымяняць кару сьмерці ў практыцы, альбо адмяняюць сьмяротнае пакараньне і ў практыцы, і ў законе. У 2017 годзе былі краіны, якія адмянялі кару сьмерці за ўсе злачынствы. Такія выпадкі былі асабліва на афрыканскім кантынэнце. Між іншым, Гамбія падпісала Міжнародны трактат, у якім абавязалася не праводзіць экзэкуцыі. Пад канец 2017 году агулам 142 дзяржавы (больш за 2/3 усіх дзяржаваў у сьвеце) адмянілі кару сьмерці альбо ў законе, альбо ў практыцы.

Пазытыўная тэндэнцыя ёсьць, але пад канец 2017 году больш за 20 тысяч чалавек надалей чакалі выкананьня сьмяротнага прысуду.

Паводле Amnesty International, сьмяротнае пакараньне зьяўляецца недапушчальным у кожным з выпадкаў. У розных краінах формы выкананьня кары сьмерці адрозьніваюцца. Часьцей за ўсё гэта форма абезгалоўліваньня, павешаньня ці сьмяротнага ўколу. Частым зьяўляюцца таксама публічнае выкананьне кары сьмерці, напрыклад, у Іране.

Агнешка Шчэпаньска кажа, што формы экзэкуцыі самыя ў сабе выклікаюць спрэчкі.

А. Шчэпаньска: Гаворка, між іншым, пра выконваньне сьмяротнага ўколу ў ЗША. Там з увагі на фінансы пачалі выкарыстоўваць хімічныя субстанцыя, якія прывялі да таго, што некалькі сьмяротнікаў паміралі некалькі гадзін у вялікіх пакутах. Акрамя дыскусіі, ці кара сьмерці ўвогуле можа існаваць, дадаецца дыскусія, якім чынам выконваюцца экзэкуцыі, і якія акалічнасьці гэтаму спадарожнічаюць. У Беларусі сьмяротнікаў забіваюць стрэлам у патыліцу, але акрамя гэтага, ні самога сьмяротніка, ні сям’ю не інфармуюць пра тое, што экзэкуцыя будзе праведзена. Блізкія даведваюцца пасьля. Целы не выдаюцца. Гэта пакуты, якія зьяўляюцца чарговымі наступствамі існаваньня кары сьмерці.

У гэтым годзе тэмай 16-га Сусьветнага дня былі абраныя ўмовы ўтрыманьня зьняволеных у камэрах сьмяротнікаў.

А. Шчэпаньска: Першай важнай справай зьяўляецца тое, што сьмяротнікі вельмі часта гадамі ўтрымліваюцца ў ізаляцыі. У выніку ізаляцыі ад вонкавага сьвету, ад іншых вязьняў яны знаходзяцца пад пагрозай псыхічных захворваньняў, што часта і здараецца. Іншая праблема – у некаторых краінах экзэкуцыі прызначаюцца, а потым адклікаюцца, і так некалькі разоў. Гэта ў пэўным родзе псыхічны зьдзек. Гэта акалічнасьць, якая не паяўляецца ў выпадку іншых відаў пакараньня.У Беларусі сёлета ўжо прыведзеныя ў выкананьне два сьмяротныя прысуды, а чатыры чалавекі могуць быць расстраляныя ў любы момант.

У Беларусі ў гэтым годзе ў выкананьне прыведзеныя два сьмяротныя прысуды – расстраляныя Аляксей Міхаленя і Віктар Лётаў. Па інфармацыі праваабаронцаў, чатыры чалавекі могуць быць расстраляны ў любы момант.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт