Logo Polskiego Radia
Print

Як паляк стаў каралём Мадагаскару

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.10.2018 14:32
  • Мадагаскар.mp3
Маўрыцы Аўгуст Бенёўскі быў польскім афіцэрам, авантурыстам, касмапалітам, вандраўніком - ён усюды, дзе быў, пакідаў пасьля сябе сьляды.
Маўрыцы Аўгуст БенёўскіМаўрыцы Аўгуст БенёўскіPublic Domain

Як паляк стаў каралём Мадагаскару
Пра экзатычную краіну Мадагаскар, разьмешчаную на аднайменным востраве ля берагоў Афрыкі, эўрапейцы ведаюць няшмат. А большасьць палякаў напэўна ня ведае пра тое, што іх суайчыньнік быў каралём Мадагаскару. Было гэта ў другой палове 18-га стагодзьдзя.
10 кастрычніка 1776 году Маўрыцы Бенёўскі быў выбраны абарыгенамі Мадагаскару сваім каралём.
Маўрыцы Аўгуст Бенёўскі (Maurycy August Beniowski) нарадзіўся ў 1746 годзе на Славаччыне ў сям’і палкоўніка вугорскіх гусараў і баранэсы Разаліі Рэвай. Гэта быў авантурыст, чалавек, які ўсюды, дзе быў, пакідаў пасьля сябе сьляды. Ён быў польскім афіцэрам, касмапалітам, вандраўніком. Пасьля Барскай канфэдэрацыі, створанай польскай шляхтай у супрацьвагу Расейскай Імпэрыі, быў захоплены расейцамі ў палон і сасланы на Камчатку ў 1769 годзе. Знаходзячыся ў ссылцы, стварыў групу загаворшчыкаў і захапіў карабель «Сьвятыя Пётр і Павел», на якім разам зь іншымі вязьнямі ўцёк у Макаа. Там прадаў захоплены карабель і пакінуў Азію на борце францускага судна, прыбыўшы ў Форт Дэльфін, заснаваны французамі ў якасьці крэпасьці на Мадагаскары. У 1772 годзе Маўрыцы Бенёўскі прыехаў у Францыю, служыў у францускай арміі. Ён нават прабіўся на двор караля Людовіка XV, дзе яго палюбіла сьвіта манарха, бо палякаў умеў расказваць яскравыя й прыгожыя гісторыі.
Урад Францыі палічыў Бенёўскага адпаведнай кандыдатурай для таго, каб выслаць зь місіяй назад на Мадагаскар, які павінен быў стаць францускай калёніяй. 14 лютага 1774 году карабель, на борце якога быў Маўрыцы Бенёўскі й яго каманда, прычаліў у адной з бухт ля берагоў Мадагаскару.
Нягледзячы на варожыя адносіны мясцовага насельніцтва, Бенёўскаму ўдалося падпарадкаваць востраў. Але з часам, дзякуючы нармальным адносінам, мясцовыя палюбілі паляка, прычым настолькі, што 10 кастрычніка 1776 году выбралі яго каралём сваіх зямель. Празь нейкі час Маўрыцы Бенёўскі накіраваўся ў Эўропу, дзе ў эўрапейскіх сталіцах, у Парыжы й Лёндане, стараўся ўгаварыць палітыкаў даць згоду стаць афіцыйна прызнаным сярод эўрапейскіх краін манархам Мадагаскару. Бенёўскі не выключаў, што яго каралеўства магло б быць пратэктаратам адной з тагачасных эўрапейскіх імпэрый. Эўрапейскія краіны аднак не былі зацікаўленыя праектам паляка й на яго не далі грошай. Тады Маўрыцы Бенёўскі стварыў прыватную гандлёвую кампанію й пасьля доўгага падарожжа дасягнуў берагоў вострава ў 1785 годзе. Пасьля прыбыцьця прыступіў да будаўніцтва горада, які меў быць сталіцай яго каралеўства. У маі 1786 году на яго людзей напаў францускі экспэдыцыйны атрад. У баі Маўрыцы Бенёўскі быў паранены й памёр празь некалькі дзён.
Пасьля сябе ён пакінуў дзёньнікі, якія сталі крыніцай інфармацыі для гісторыкаў. А славуты польскі паэт Юліюш Славацкі (1809-1849 г.г.) прысьвяціў яму паэму, назваўшы «Бенёўскі» ў гонар героя.
Валеры Саўко

Пра экзатычную краіну Мадагаскар, разьмешчаную на аднайменным востраве ля берагоў Афрыкі, эўрапейцы ведаюць няшмат. А большасьць палякаў напэўна ня ведае пра тое, што іх суайчыньнік быў каралём Мадагаскару. Было гэта ў другой палове 18-га стагодзьдзя.

10 кастрычніка 1776 году Маўрыцы Бенёўскі быў выбраны абарыгенамі Мадагаскару сваім каралём.

Маўрыцы Аўгуст Бенёўскі (Maurycy August Beniowski) нарадзіўся ў 1746 годзе на Славаччыне ў сям’і палкоўніка вугорскіх гусараў і баранэсы Разаліі Рэвай. Гэта быў авантурыст, чалавек, які ўсюды, дзе быў, пакідаў пасьля сябе сьляды. Ён быў польскім афіцэрам, касмапалітам, вандраўніком.

Пасьля Барскай канфэдэрацыі, створанай польскай шляхтай у супрацьвагу Расейскай Імпэрыі, быў захоплены расейцамі ў палон і сасланы на Камчатку ў 1769 годзе. Знаходзячыся ў ссылцы, стварыў групу загаворшчыкаў і захапіў карабель «Сьвятыя Пётр і Павел», на якім разам зь іншымі вязьнямі ўцёк у Макаа. Там прадаў захоплены карабель і пакінуў Азію на борце францускага судна, прыбыўшы ў Форт Дэльфін, заснаваны французамі ў якасьці крэпасьці на Мадагаскары. У 1772 годзе Маўрыцы Бенёўскі прыехаў у Францыю, служыў у францускай арміі. Ён нават прабіўся на двор караля Людовіка XV, дзе яго палюбіла сьвіта манарха, бо паляк умеў расказваць яскравыя й прыгожыя гісторыі.

Урад Францыі палічыў Бенёўскага адпаведнай кандыдатурай для таго, каб выслаць зь місіяй назад на Мадагаскар, які павінен быў стаць францускай калёніяй. 14 лютага 1774 году карабель, на борце якога быў Маўрыцы Бенёўскі й яго каманда, прычаліў у адной з бухт ля берагоў Мадагаскару.

Нягледзячы на варожыя адносіны мясцовага насельніцтва, Бенёўскаму ўдалося падпарадкаваць востраў. Але з часам, дзякуючы нармальным адносінам, мясцовыя палюбілі паляка, прычым настолькі, што 10 кастрычніка 1776 году выбралі яго каралём сваіх зямель.

Празь нейкі час Маўрыцы Бенёўскі накіраваўся ў Эўропу, дзе ў эўрапейскіх сталіцах, у Парыжы й Лёндане, стараўся ўгаварыць палітыкаў даць згоду стаць афіцыйна прызнаным сярод эўрапейскіх краін манархам Мадагаскару. Бенёўскі не выключаў, што яго каралеўства магло б быць пратэктаратам адной з тагачасных эўрапейскіх імпэрый.

Эўрапейскія краіны аднак не былі зацікаўленыя праектам паляка й на яго не далі грошай. Тады Маўрыцы Бенёўскі стварыў прыватную гандлёвую кампанію й пасьля доўгага падарожжа дасягнуў берагоў вострава ў 1785 годзе. Пасьля прыбыцьця прыступіў да будаўніцтва горада, які меў быць сталіцай яго каралеўства. У маі 1786 году на яго людзей напаў францускі экспэдыцыйны атрад. У баі Маўрыцы Бенёўскі быў паранены й памёр празь некалькі дзён.

Пасьля сябе ён пакінуў дзёньнікі, якія сталі крыніцай інфармацыі для гісторыкаў. А славуты польскі паэт Юліюш Славацкі (1809-1849 г.г.) прысьвяціў яму паэму, назваўшы «Бенёўскі» ў гонар героя.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

у перадачы выкарыстаныя архіўныя матэрыялы Польскага радыё

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт