Logo Polskiego Radia
Print

Польшча трапіла ў сьпіс краін з найлепшым чалавечым капіталам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.10.2018 13:05
Пра гэта гаворыцца ў новым Індэксе чалавечага капіталу Сусьветнага банка.
Foto: pixabay.com/CC0

Польшча ўвайшла ў 30 краін з найбольшым чалавечым капіталам са 157 дзяржаў.

Індэкс чалавечага капіталу рыхтуюць экспэрты Сусьветнага банку. У рапарце бярэцца пад увагу залежнасьць паміж эканамічным ростам ды паляпшэньнем якасьці жыцьця, на што складаюцца, між іншым, такія фактары як дзіцячая сьмяротнасьць, працягласьць жыцьця, якасьць навучаньня.

Максымальная вартасьць у Індэксе – 1. Найлепшы вынік мае Сынгапур – 0,88, Польшча атрымала 0,75. Яшчэ пяць год таму польскі паказьнік быў на ўзроўні 0,73. Больш за тое польскі вынік лепшы, чым сярэдняя ацэнка па ўсім рэгіёне.

Польскае Міністэрства фінансаў пракамэнтавала дасьледаваньне Сусьветнага банка. Дзякуючы эканамічнаму росту ў Польшчы вырасьлі такія паказьнікі як працягласьць жыцьця, скарацілася беспрацоўе, пашырыўся доступ да навучаньня й якасьць, скараціліся няроўнасьці ў даходах.

Польшча ставіцца стратэгічна да пытаньня чалавечага капіталу. У краіне прынятая праграма дзеяньня па інвэртаваньні ў чалавечы капітал ды разьвіцьцё эканомікі ведаў. У краіне прынятая ды дзейнічае Стратэгія спрыяньня адказнаму разьвіцьцю, у якой адна з мэт - спрыяньне ўдзелу грамадзян у сацыяльным ды эканамічным разьвіцьці на ўсіх этапаў іхняга жыцьця, заявіла міністарка фінансаў Польшчы Тэрэса Чэрвіньска.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт