Logo Polskiego Radia
Print

Менск заняў трэцяе месца ў сьвеце сярод самых чыстых гарадоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.10.2018 08:49
Першыя два месцы ў рэйтынгу чыстых гарадоў занялі Сынгапур і Токіа.
Палац Незалежнасьці ў МенскуПалац Незалежнасьці ў МенскуWikimedia Commons/Antono Vasiljev/CC BY-SA 4.0

Мінск заняў трэцяе месца ў свеце сярод самых чыстых гарадоў
Беларуская сталіца ўвайшла ў тройку самых чыстых гарадоў сьвету паводле рэйтынгу амэрыканскага інтэрнэт-рэсурсу фінансавых і аналітычных навін The Street. Усяго ў сьпіс, складзены The Street, увайшлі 30 гарадоў, пры гэтым Менск разьмясьціўся на трэцім месцы. «Сталіца й найбуйнейшы горад Беларусі часта рэклямуецца турыстычнымі сайтамі як самы чысты горад у сьвеце. Працавітыя работнікі клапоцяцца пра шматлікія паркі гораду й рэгулярна падтрымліваюць на вуліцах бліскучую чысьціню», – гаворыцца ў апісаньні гораду. Першыя два месцы ў рэйтынгу чыстых гарадоў занялі Сынгапур і Токіа. Усьлед за беларускай сталіцай, на чацьвёртым месцы, разьмясьціўся яшчэ адзін японскі горад – Кіёта. У дзясятку таксама ўвайшлі Казань, Мэдзіна, Абу-Дабі, Тайбэй, Цюрых, Стакгольм. Сталіца Расеі Масква заняла 14-е месца. Замыкае трыццатку амэрыканскі Бостан. Складальнікі рэйтынгу засноўваліся на водгуках карыстальнікаў онлайн-сэрвісу браніраваньня жыльля Booking.com.

Беларуская сталіца ўвайшла ў тройку самых чыстых гарадоў сьвету паводле рэйтынгу амэрыканскага інтэрнэт-рэсурсу фінансавых і аналітычных навін The Street. Усяго ў сьпіс, складзены The Street, увайшлі 30 гарадоў, пры гэтым Менск разьмясьціўся на трэцім месцы.

«Сталіца й найбуйнейшы горад Беларусі часта рэклямуецца турыстычнымі сайтамі як самы чысты горад у сьвеце. Працавітыя работнікі клапоцяцца пра шматлікія паркі гораду й рэгулярна падтрымліваюць на вуліцах бліскучую чысьціню», – гаворыцца ў апісаньні гораду.

Першыя два месцы ў рэйтынгу чыстых гарадоў занялі Сынгапур і Токіа. Усьлед за беларускай сталіцай, на чацьвёртым месцы, разьмясьціўся яшчэ адзін японскі горад – Кіёта. У дзясятку таксама ўвайшлі Казань, Мэдзіна, Абу-Дабі, Тайбэй, Цюрых, Стакгольм. Сталіца Расеі Масква заняла 14-е месца. Замыкае трыццатку амэрыканскі Бостан.

Складальнікі рэйтынгу засноўваліся на водгуках карыстальнікаў онлайн-сэрвісу браніраваньня жыльля Booking.com.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт