Logo Polskiego Radia
Print

Варшаўскі ўнівэрсытэт і сталічны мэдунівэрсытэт аб'ядноўваюцца

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.10.2018 10:02
Абедзьве вышэйшыя навучальныя ўстановы ў 2019 года аб'яднаюцца ў фэдэрацыю.
Рэктар Варшаўскага ўнівэрсытэту прафэсар Марцін Палыс (зьлева) і рэктар Варшаўскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту прафэсар Міраслаў Вельгась (справа) падпісваюць пагадненьне  Рэктар Варшаўскага ўнівэрсытэту прафэсар Марцін Палыс (зьлева) і рэктар Варшаўскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту прафэсар Міраслаў Вельгась (справа) падпісваюць пагадненьне PAP/Jacek Turczyk

Варшаўскі ўнівэрсытэт і Варшаўскі мэдыцынскі ўнівэрсытэт створаць фэдэрацыю й будуць цесна паміж сабою супрацоўнічаць. У Варшаўскім унівэрсытэце рэктары абедзьвюх ВНУ ўрачыста падпісалі ліст аб намерах.
Мэта стварэньня акадэмічнай фэдэрацыі, якая пачне існаваньне з будучага году, – умацаваць міжнародныя пазыцыі абодвух унівэрсытэтаў, – сказаў рэктар Варшаўскага ўнівэрсытэту прафэсар Марцін Палыс.
Да 1950 года ў Варшаўскім унівэрсытэце існавалі мэдычны й фармацэўтычны факультэты. Затым абодва факультэты былі выдзеленыя ў асобную Варшаўскую мэдыцынскую акадэмію, якая ў 2008 годзе зьмяніла назву на Варшаўскі мэдыцынскі ўнівэрсытэт. Сёньня гэта найбольшая ў Польшчы мэдычная ВНУ, якая мае шырокую клінічную базу.
Варшаўскі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1816 годзе, – буйнейшае й адно з прэстыжных у Польшчы ВНУ, найстарэйшы ў краіне ўнівэрсытэт пасьля кракаўскага Ягелонскага ўнівэрсытэту.

Варшаўскі ўнівэрсытэт і Варшаўскі мэдыцынскі ўнівэрсытэт створаць фэдэрацыю й будуць цесна паміж сабою супрацоўнічаць. У Варшаўскім унівэрсытэце рэктары абедзьвюх ВНУ ўрачыста падпісалі ліст аб намерах.

Мэта стварэньня акадэмічнай фэдэрацыі, якая пачне існаваньне з будучага году, – умацаваць міжнародныя пазыцыі абодвух унівэрсытэтаў, – сказаў рэктар Варшаўскага ўнівэрсытэту прафэсар Марцін Палыс.

Да 1950 года ў Варшаўскім унівэрсытэце існавалі мэдычны й фармацэўтычны факультэты. Затым абодва факультэты былі выдзеленыя ў асобную Варшаўскую мэдыцынскую акадэмію, якая ў 2008 годзе зьмяніла назву на Варшаўскі мэдыцынскі ўнівэрсытэт. Сёньня гэта найбольшая ў Польшчы мэдыцынская ВНУ, якая мае шырокую клінічную базу.

Варшаўскі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1816 годзе, – буйнейшае й адно з прэстыжных у Польшчы ВНУ, найстарэйшы ў краіне ўнівэрсытэт пасьля кракаўскага Ягелонскага ўнівэрсытэту.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт