Logo Polskiego Radia
Print

БНФ адзначае сваё 30-годзьдзе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.10.2018 11:47
Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне» быў створаны 19 кастрычніка 1988 году.
www.narodny.org

19 кастрычніка спаўняецца трыццаць гадоў ад моманту ўтварэньня аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту. З гэтай нагоды Партыяй БНФ заплянаваны шэраг юбілейных імпрэзаў.
Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне» быў створаны 19 кастрычніка 1988 году ў менскім Касьцёле Сымона і Алены (Чырвоны Касьцёл) – тады там мясьціўся Дом Кіно. Устаноўчы зьезд БНФ адбыўся ў Вільні 24-25 чэрвеня 1989 году.
Сёлета да адзначэньня памятнай даты Партыяй БНФ быў зацьверджаны афіцыйны лягатып сьвяткаваньня. У праграму адзначэньня трыццацігодзьдзя БНФ уваходзяць наступныя падзеі:
- Напярэдадні слаўнага юбілею ў штаб-кватэры БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3) пачала працу выстава мастакоў мастацкай суполкі «Пагоня» – экспазыцыя даступная для наведваньня да 18 кастрычніка ў працоўныя гадзіны сядзібы (ад 13.00 да 19.00).
- У дзень юбілейнай даты 19 кастрычніка чакаецца палітычная адозва старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва «30 гадоў БНФ: нашая місія працягваецца».
- 19 кастрычніка а 13.00 у сядзібе БНФ адбудзецца адкрыцьцё выставы памятных рэчаў, перадвыбарчых плякатаў, налепак, улётак ды іншых друкаваных матэрыялаў датычных гісторыі БНФ з прыватных архіваў фронтаўцаў. Экспанаты выставы адлюстроўваюць этапы заснаваньня Беларускага Народнага Фронту ў 1988 годзе, выбарчыя ды палітычныя кампаніі, запрашэньні на шэсьці і дэманстрацыі, якія адыгралі вызначальную ролю ў гісторыі Беларусі, а таксама першыя нумары «Навінаў БНФ» ды іншыя ўнікальныя матэрыялы.
- Юбілейнае пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ «Адраджэньне» прызначанае на 27 кастрычніка (пачатак аб 11-й гадзіне).

паводле прэс-рэлізу БНФ/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт