Logo Polskiego Radia
Print

Густаў ІІ Адольф - кароль, які са Швэцыі зрабіў імпэрыю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.10.2018 09:04
  • Густаў ІІ Адольф.mp3
Густаў ІІ Адольф, якога звалі «Сьнежным каралём» або «Львом поўначы», заняў трон ва ўзросьце 17 гадоў.
Густаў II АдольфГустаў II АдольфPublic Domain

Сёньня ў гістарычнай рубрыцы пазнаёмім з постацьцю Густава II Адольфа – караля Швэцыі, у часы панаваньня якога краіна стала эўрапейскай імпэрыяй. Менавіта дзякуючы гэтаму манарху бедная Швэцыя стала адной з важнейшых дзяржаў на нашым кантынэнце.
Нарадзіўся Густаў II Адольф 9 сьнежня 1594 году ў Стакгольме, а загінуў у 1632 годзе. Кіраваў Швэцыяй 21 год – з 1611 году да сьмерці. Дарэчы, Густаў ІІ Адольф, якога звалі «Сьнежным каралём» або «Львом поўначы», заняў трон ва ўзросьце 17 гадоў. Ён быў прадстаўніком дынастыі Ваза. Калі малады манарх займаў трон, Швэцыя была адсталай і беднай краінай. Калі ж пайшоў з жыцьця, то паўночная дзяржава была адной з магутнейшых імпэрый кантынэнту, якой баялася ўся Эўропа.
Густаў ІІ Адольф быў адукаваным каралём, паліглётам – ведаў ажно шэсьць моваў, у тым ліку польскую й расейскую, якія скандынавы лічаць вельмі цяжкімі, як і іншыя славянскія мовы. Манарх ня толькі правёў шэраг рэформаў у краіне, але любіў ваяваць, кажа гісторык, доктар Яланта Хаіньска-Міка.
Яланта Хаіньска-Міка: Густаў ІІ Адольф любіў ваяваць. Яго біёграфы падкрэсьліваюць, што ён ня толькі камандаваў падчас бітваў, але й асабіста ў іх удзельнічаў. Ён хацеў быць салдатам, і салдатам быў. Як швэдзкія гісторыкі, так і гісторыкі зь іншых краін падкрэсьліваюць, што Густаў ІІ Адольф – гэта адзін з найлепшых швэдзкіх і эўрапейскіх манархаў. Калі ён займаў трон, Швэцыя была беднай і адсталай краінай, дзе існавала амаль што выключна натуральная гаспадарка, а насельніцтва Стакгольма складала ўсяго толькі каля 9 тыс. чалавек. І менавіта гэты кароль зрабіў са Швэцыі эўрапейскую імпэрыю.
Густаў ІІ Адольф правёў рэформу швэдзкага нацыянальнага сходу, краіну падзяліў на адміністрацыйныя адзінкі, а таксама стварыў падатковую палату, якая сачыла за паступленьнем грошай у казну. Акрамя таго, стварыў апэляцыйны суд і суды ніжэйшай інстанцыі ў рэгіёнах. І нарэшце, правёў рэформу арміі, увёўшы абавязковы прызыў і ўдасканаліўшы артылерыю, якая ў тыя часы адыгрывала вялізную ролю на полі бою. Яго ваенным праціўнікам часта прыходзілася мяняць тактыку й стратэгію пасьля першых сутыкненьняў са швэдзкай арміяй.
Дарэчы, ён таксама падтрымліваў адукацыю. Менавіта дзякуючы Густаву ІІ Адольфу ў Дорпаце (цяпер эстонскі горад Тарту) у 1632 годзе быў заснаваны ўнівэрсытэт, які атрымаў назву Universitas Gustaviana.
Густаў ІІ Адольф даволі пасьпяхова ваяваў з Даніяй, Расеяй і Польшчай, бо хацеў, каб Швэцыя была краінай нумар адзін на Балтыцы. У 1629 годзе далучыўся да трыццацігадовай вайны супраць Габсбургаў. Загінуў у баі 16 лістапада 1632 году пад Ляйпцыгам.
Валеры Саўко
у перадачы выкарыстаныя архіўныя матэрыялы Польскага радыё
слухайце далучаны гукавы файл

Густаў
Густаў ІІ Адольф на партрэце Матэўса Мэрыяна (1631-1632 г.г.)/Public Domain

Дарэчы, ён таксама падтрымліваў адукацыю. Менавіта дзякуючы Густаву ІІ Адольфу ў Дорпаце (цяпер эстонскі горад Тарту) у 1632 годзе быў заснаваны ўнівэрсытэт, які атрымаў назву Universitas Gustaviana.

Густаў ІІ Адольф даволі пасьпяхова ваяваў з Даніяй, Расеяй і Польшчай, бо хацеў, каб Швэцыя была краінай нумар адзін на Балтыцы. У 1629 годзе далучыўся да трыццацігадовай вайны супраць Габсбургаў. Загінуў у баі 16 лістапада 1632 году пад Ляйпцыгам.

Валеры Саўко

у перадачы выкарыстаныя архіўныя матэрыялы Польскага радыё

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт