Logo Polskiego Radia
Print

Сябра кс. Папялушкі: «Ён ведаў, што яму пагражае сьмерць»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.10.2018 08:57
Мінае 34 гадавіна пакутніцкай сьмерці блаславёнага ксяндза Ежы Папялушкі.
Сьвятая Імша ў 34 гадавіну сьмерці кс. Папялушкі ва Ўлацлаўку.Сьвятая Імша ў 34 гадавіну сьмерці кс. Папялушкі ва Ўлацлаўку.

Сябра кс. Папялушкі: «Ён ведаў, што яму пагражае сьмерць»
Мінае 34 гадавіна пакутніцкай сьмерці блаславёнага ксяндза Ежы Папялушкі. Ён быў капеланам прафсаюзу «Салідарнасьць», неабыякавым на лёс людзей, перасьледаваных камуністычным рэжымам ПНР. Ксёндз Папялушка не вагаўся аддаць жыцьцё за веру і бліжняга.
Ксёндз Часлаў Банашкевіч, шматгадовы сябра ксяндза Папялушкі, узгадвае, што сьвятар добра разумеў, што за яго дзейнасьць яму пагражае сьмерць. «Ксёндз Ежы стала гаварыў: я ведаю, што мяне заб’юць, маліцеся, каб быў сьведак маёй сьмерці», – расказвае ксёндз Банашкевіч.
Некалькі дзён назад стала вядома, што Інстытут нацыянальнай памяці мае новыя дакумэнты, якія тычацца сьмерці Папялушкі і кіраўнічай ролі ў гэтай справе генэралаў Уладзіслава Цястаня і Зэнана Платка.
Сярод матэрыялаў сотні паказаньняў абвінавачаных і сьведак, пратаколаў, паказаньняў міліцыянтаў, якія прысутнічалі пры выцягваньні цела ксяндза Папялушкі з Віслы, а таксама выразкі з газэт і лісты ад грамадзян, якія патрабавалі пакараць вінаватых у забойстве сьвятара.
19 кастрычніка 1984 году ксяндза Папялушку выкралі афіцэры Службы бясьпекі з IV Дэпартамэнту МУС, які займаўся барацьбой з Каталіцкім касьцёлам. Пасьля моцнага зьбіцьця цела Ежы Папялушкі выкінулі ў Віслу.
Урачыстасьці ў гадавіну сьмерці ксяндза Ежы Папялушкі праходзяць пад патранажам прэзыдэнта Анджэя Дуды.

Ён быў капеланам прафсаюзу «Салідарнасьць», неабыякавым на лёс людзей, перасьледаваных камуністычным рэжымам ПНР. Ксёндз Папялушка не вагаўся аддаць жыцьцё за веру і бліжняга.

Ксёндз Часлаў Банашкевіч, шматгадовы сябра ксяндза Папялушкі, узгадвае, што сьвятар добра разумеў, што за яго дзейнасьць яму пагражае сьмерць. «Ксёндз Ежы стала гаварыў: я ведаю, што мяне заб’юць, маліцеся, каб быў сьведак маёй сьмерці», – расказвае ксёндз Банашкевіч.

Некалькі дзён назад стала вядома, што Інстытут нацыянальнай памяці мае новыя дакумэнты, якія тычацца сьмерці Папялушкі і кіраўнічай ролі ў гэтай справе генэралаў Уладзіслава Цястаня і Зэнана Платка.

Сярод матэрыялаў сотні паказаньняў абвінавачаных і сьведак, пратаколаў, паказаньняў міліцыянтаў, якія прысутнічалі пры выцягваньні цела ксяндза Папялушкі з Віслы, а таксама выразкі з газэт і лісты ад грамадзян, якія патрабавалі пакараць вінаватых у забойстве сьвятара.

19 кастрычніка 1984 году ксяндза Папялушку выкралі афіцэры Службы бясьпекі з IV Дэпартамэнту МУС, які займаўся барацьбой з Каталіцкім касьцёлам. Пасьля моцнага зьбіцьця цела Ежы Папялушкі выкінулі ў Віслу.

Урачыстасьці ў гадавіну сьмерці ксяндза Ежы Папялушкі праходзяць пад патранажам прэзыдэнта Анджэя Дуды.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт