Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп прызнаў, што Джамаля Гашогі, хутчэй за ўсё, няма ў жывых

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.10.2018 10:40
Рэакцыя ЗША ў дачыненьні па Саудаўскай Арабіі будзе «вельмі жорсткай».
Турэцкая крымінальная паліцыя працуе ў рэзыдэнцыі саудаўскага консульства ў Стамбуле.

Турэцкая крымінальная паліцыя працуе ў рэзыдэнцыі саудаўскага консульства ў Стамбуле. PAP/EPA/SEDAT SUNA

Дональд Трамп прызнаў, што Джамаля Гашогі, хутчэй за ўсё, няма ў жывых
Прэзыдэнт ЗША сказаў у чацьвер, што, паводле яго, Джамаля Гашогі няма ў жывых. Ён падкрэсьліў, што рэакцыя ЗША ў дачыненьні па Саудаўскай Арабіі будзе «вельмі жорсткай». Трамп хоча тлумачэньняў, што дакладна стала са зьніклым журналістам.
У гэтай справе таксама дзейнічае амэрыканская разьведка, якая прадставіла ўступны рапарт, які ставіць тэзу, што адказныя за зьнікненьне журналіста «саудаўцы высокага рангу».
Журналіст зьнік 2 кастрычніка. Ён пайшоў у саудаўскае консульства за дакумэнтамі, патрэбнымі для шлюбу. У той жа самы час у амбасаду зайшлі 15 саудаўцаў, якія ў гэты дзень прыехалі ў Турцыю. Мяркуецца, што журналіста забілі на тэрыторыі саудаўскай амбасады.
Джамаль Гашогі жыў у эміграцыі ў ЗША, быў вядомым крытычным стаўленьнем да ўладаў Саудаўскай Арабіі. Пісаў, між іншым, для «Washington Post».

Прэзыдэнт ЗША сказаў у чацьвер, што, паводле яго, Джамаля Гашогі няма ў жывых. Ён падкрэсьліў, што рэакцыя ЗША ў дачыненьні да Саудаўскай Арабіі будзе «вельмі жорсткай». Трамп хоча тлумачэньняў, што дакладна стала са зьніклым журналістам.

У гэтай справе таксама дзейнічае амэрыканская разьведка, якая прадставіла ўступны рапарт, які ставіць тэзу, што адказныя за зьнікненьне журналіста «саудаўцы высокага рангу».

Журналіст зьнік 2 кастрычніка. Ён пайшоў у саудаўскае консульства за дакумэнтамі, патрэбнымі для шлюбу. У той жа самы час у амбасаду зайшлі 15 саудаўцаў, якія ў гэты дзень прыехалі ў Турцыю. Мяркуецца, што журналіста забілі на тэрыторыі саудаўскай амбасады.

Джамаль Гашогі жыў у эміграцыі ў ЗША, быў вядомым крытычным стаўленьнем да ўладаў Саудаўскай Арабіі. Пісаў, між іншым, для «Washington Post».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт