Logo Polskiego Radia
Print

Вялікая група мігрантаў з Цэнтральнай Амэрыкі зноў ідзе ў бок ЗША

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.10.2018 12:08
Не ўдалася спроба іх затрыманьня на мяжы Гватэмалы і Мэксыкі. Цяпер група налічвае каля 5 тысяч чалавек.
PAP/EPA/Maria de la Luz Ascencio

Вялікая група мігрантаў з Цэнтральнай Амэрыкі зноў ідзе ў бок Злучаным Штатаў Амэрыкі. Не ўдалася спроба іх затрыманьня на мяжы Гватэмалы і Мэксыкі. Цяпер група налічвае каля 5 тысяч чалавек.
У пятніцу 3-4 тысячы мігрантаў, пераважна з Гандурасу, былі затрыманыя на мосьце паміж Гватэмалай і Мэксыкай. Не абышлося без сутычак з паліцыяй. Мэксыканскія ўлады абяцалі мігрантам прызнаць статус уцекача. Многія з іх аднак не захацелі чакаць 45 дзён да завяршэньня фармальных працэдур.
Каля 2 тысяч чалавек перабраліся праз раку і сфармавалі новую калёну на мэксыканскім боку. Калі яны ішлі праз горад Гідальга, жыхары білі ў далоні, прапанавалі ежу і вопратку. На працягу некалькіх гадзін група вырасла да 5 тысяч чалавек.
Марш мігрантаў на поўнач стаў адной з галоўных тэм у амэрыканскіх СМІ. Прэзыдэнт Дональд Трамп заяўляе, што ня пусьціць мігрантаў у ЗША, і калі будзе трэба вышле на мяжу з Мэксыкай войска.
Амэрыканскі прэзыдэнт абвінавачвае дэмакратаў у тым, што папулярызаваная імі міграцыйная палітыка прыраўніваецца да запрашэньня нелегальных мігрантаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт