Logo Polskiego Radia
Print

На 100-годзьдзе незалежнасьці палякі атрымаюць дадатковы выхадны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.10.2018 11:05
У дадатковы свабодны ад працы дзень 12 лістапада забарона на гандаль ня будзе распаўсюджвацца.
На 100-годзьдзе незалежнасьці палякі атрымаюць дадатковы выхадны.На 100-годзьдзе незалежнасьці палякі атрымаюць дадатковы выхадны.PAP/Jakub Kamiński

На 100-годзьдзе незалежнасьці палякі атрымаюць дадатковы выхадны
У дадатковы свабодны ад працы дзень 12 лістапада забарона на гандаль ня будзе дзейнічаць.
З нагоды 100-й гадавіны вяртаньня Польшчай незалежнасьці 12 лістапада бягучага году будзе свабодным ад працы днём. Такім чынам ухваліў польскі парлямэнт.
За дадатковы свабодны дзень на 100-годзьдзе незалежнасьці прагаласавалі 233 дэпутаты, супраць - 105, 77 дэпутатаў устрымаўся ад удзелу галасаваньні.
Цяпер законапраектам зоймецца Сэнат (вышэйшая палата польскага парлямэнту).
Аўтары праекту, дэпутаты кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”, пераконвалі, што 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы варта адзначыць унікальным чынам. Нагадаем, сёлета 11 лістапада выпадае ў нядзелю.
Паводле законапраекту ў дадатковы свабодны ад працы дзень 12 лістапада забарона на гандаль ня будзе дзейнічаць.
аз

З нагоды 100-й гадавіны вяртаньня Польшчай незалежнасьці 12 лістапада бягучага году будзе свабодным ад працы днём. Адпаведную пастанову прыняў польскі Сэйм.

За дадатковы свабодны дзень на 100-годзьдзе незалежнасьці прагаласавалі 233 дэпутаты, супраць - 105, 77 дэпутатаў устрымаўся ад удзелу ў галасаваньні.

Цяпер законапраектам зоймецца Сэнат - вышэйшая палата польскага парлямэнту.

Аўтары праекту, дэпутаты кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” матывавалі ініцыятыву тым, што 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы варта адзначыць адпаведным чынам. Нагадаем, сёлета Дзень незалежнасьці 11 лістапада прыпадае ў нядзелю.

Паводле законапраекту, у дадатковы свабодны ад працы дзень 12 лістапада забарона на гандаль ня будзе распаўсюджвацца.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт