Logo Polskiego Radia
Print

ЗША ўвялі візавыя санкцыі супраць саудаўцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.10.2018 12:26
Абмежаваньні закранулі асобы, якія падазраюцца ў датычнасьці да забойства журналіста.
Прэзыдэнт Дональд ТрампПрэзыдэнт Дональд ТрампPAP/EPA/Ron Sachs / POOL

ЗША ўвялі візавыя санкцыі супраць саудаўцаў
Абмежаваньні закранулі асобы, якія падазраюцца ў датычнасьці да забойства журналіста.
ЗША ўвялі візавыя санкцыі супраць 21 саудаўца, якія падазраюцца ў датычнасьці да забойства саудаўскага дысыдэнта й журналіста „The Washington Post” Джамаля Хашокджы.
Прэзыдэнт Дональд Трамп раскрытыкаваў улады ў Рыядзе за спробу скрыць праўду аб трагічных падзеях, якія адбыліся ў консульстве Саудаўскай Арабіі ў Стамбуле.
„Гэта была самая няўдалая ў гісторыі спроба скрыць праўду. Хтосьці сапраўды гэта сапсаваў”, - сказаў амэрыканскі прэзыдэнт. Адначасова ён не падтрымаў ідэі разарваць кантракты на пастаўкі амэрыканскага ўзбраеньня ў Саудаўскую Арабію.
Пакуль Вашынгтон увёў дыпляматычныя санкцыі, то бок ануляваў візы і г.д.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа таксама запэўніў, што ўрад ЗША прадпрыме іншыя меры з мэтай пакараньня асобаў, адказных за забойства саудаўскага журналіста.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт