Logo Polskiego Radia
Print

У Нарвэгіі пачынаюцца буйныя вучэньні NATO

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.10.2018 16:11
У „Trident Juncture 2018” прымуць удзел 50 тысяч жаўнераў.
У Нарвэгіі пачынаюцца буйныя вучэньні NATO.У Нарвэгіі пачынаюцца буйныя вучэньні NATO.PAP/EPA/LT CASEY D RODRIGUEZ / US AIR FORCE HANDOUT

У Нарвэгіі пачынаюцца буйныя вучэньні NATO
У „Trident Juncture 2018” прымуць удзел 50 тысяч жаўнераў.
Сёньня ў Нарвэгіі пачынаюцца найбуйнейшыя вучэньні NATO з часоў халоднай вайны. Падчас манэўраў пад назвай „Trident Juncture 2018” альянс будзе правяраць гатоўнасьць сваіх войскаў да абароны краін-членаў. У вучэньнях, якія будуць працягвацца два тыдні, прымуць удзел 50 тысяч жаўнераў.
„Гэта будзе магутная дэманстрацыя нашых магчымасьцяў і сумесных дзеяньняў. У апошнія гады бясьпека ў Эўропе значна пагоршылася. NATO адрэагавала на сытуацыю самымі вялікімі зьменамі з часоў халоднай вайны. Гэтыя практыкаваньні павінны паказаць эфэктыўнасьць уведзеных зьменаў”, - заявіў генсакратар альянсу Енс Столтэнбэрг.
У агульнай складанасьці ў вучэньнях будзе задзейнічана 250 самалётаў, 10 тысяч рознага роду транспартных сродкаў і 65 караблёў, сярод іх магутным амэрыканскі авіяносец Гары Труман.
NATO падкрэсьлівае, што манэўры маюць абарончы характар.
Хоць афіцыйна альянс гэтага не пацьвярджае, то вядома, што яны зьяўляюцца адказам на рост пагрозу ў Эўропе з боку Расеі.
На вучэньні NATO запрасіла назіральнікаў з усяго сьвету, у тым ліку з Расеі й Беларусі.
аз

Сёньня ў Нарвэгіі пачынаюцца найбуйнейшыя вучэньні NATO з часоў халоднай вайны. Падчас манэўраў пад назвай „Trident Juncture 2018” альянс будзе правяраць гатоўнасьць сваіх войскаў да абароны краін-членаў. У вучэньнях, якія будуць працягвацца два тыдні, прымуць удзел 50 тысяч жаўнераў.

„Гэта будзе магутная дэманстрацыя нашых магчымасьцяў і сумесных дзеяньняў. У апошнія гады бясьпека ў Эўропе значна пагоршылася. NATO адрэагавала на сытуацыю самымі вялікімі зьменамі з часоў халоднай вайны. Гэтыя практыкаваньні павінны паказаць эфэктыўнасьць уведзеных зьменаў”, - заявіў генсакратар альянсу Енс Столтэнбэрг.

У агульнай складанасьці ў вучэньнях будзе задзейнічана 250 самалётаў, 10 тысяч рознага роду транспартных сродкаў і 65 караблёў, сярод іх магутны амэрыканскі авіяносец Гары Труман.

NATO падкрэсьлівае, што манэўры маюць абарончы характар. Хоць афіцыйна альянс гэтага не пацьвярджае, то вядома, што яны зьяўляюцца адказам на рост пагрозу ў Эўропе з боку Расеі.

На вучэньні NATO запрасіў назіральнікаў з усяго сьвету, у тым ліку з Расеі й Беларусі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт