Logo Polskiego Radia
Print

Супрацоўнікі польскай нацыянальнай авіякампаніі прыпынілі забастоўку

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.10.2018 11:40
«Прадстаўнікі абодвух бакоў сустрэнуцца ў 8 гадзін раніцы ў панядзелак, 29 кастрычніка, у штаб-кватэры авіяліній LOT, каб працягнуць перамовы».
Забастоўка супрацоўнікаў Польскіх нацыянальных авіялінійЗабастоўка супрацоўнікаў Польскіх нацыянальных авіялінійPAP/Paweł Supernak

Супрацоўнікі польскай нацыянальнай авіякампаніі прыпынілі забастоўку
Такое рашэньне было прынятае пасьля сямігадзінных перамоваў зь кіраўніцтвам нацыянальнай LOT авіякампаніі. Бакам канфлікту ўдалося дасягнуць папярэдніх дамоўленасьцяў.
Удзельнік перамоў з боку прафсаюза Пятро Вуец заявіў, што ў выніку было прынятае рашэньне аб аднаўленьні на пасадзе старшыні прафсаюза бортправаднікоў Монікі Жэлязік і 67 іншых супрацоўнікаў, якія былі звольненыя за ўдзелу ў забастоўцы.
«Прадстаўнікі абодвух бакоў сустрэнуцца ў 8 гадзін раніцы ў панядзелак, 29 кастрычніка, у штаб-кватэры авіяліній LOT, каб працягнуць перамовы», – анансаваў Пятро Вуец.
Для кіраўніцтва кампаніі галоўным было прыпыніць страйк і дамагчыся правядзеньня далейшых перамоваў без ціску з боку забастоўшчыкаў.
«У нас ёсьць падставы працягваць перамовы. Кампанія вяртаецца да нармальнага рэжыму працы », – адзначае прэс-сакратар авіялініі Адрыян Кубіцкі.
Нягледзячы на ​​папярэднія дамоўленасьці, Агульнапольскае паразуменьне прафсаюзаў (OPZZ) мае намер правесьці ў суботу, 27 кастрычніка, пікет перад штаб-кватэрай кампаніі LOT.
эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт