Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда падпіша закон аб 12 лістапада

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.10.2018 12:37
Прэс-сакратар прэзыдэнта абверг чуткі, што Анджэй Дуда сумняецца наконт дадатковага свабоднага дня.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. PAP/Maciej Kulczyński

Анджэй Дуда падпіша закон аб 12 лістапада
Прэс-сакратар прэзыдэнта абверг чуткі, што Анджэй Дуда сумняецца наконт дадатковага свабоднага дня.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Польшчы запэўніў, што Анджэй Дуда падпіша закон аб свабодным ад працы дні 12 лістапада.
„Сёлета Дзень Незалежнасьці ў Польшчы мае выключны характар. Мінае 100 гадоў з моманту, калі Польшча вярнулася на мапы Эўропы й сьвету. Парлямэнт прыняў правільнае й чаканае палякамі рашэньне”, - напісаў у Твітары Блажэй Спыхальскі (Błażej Spychalski).
Нагадаем, прыняты Сэймам закон прадугледжвае, што сёлета свабодны ад працы будзе таксама дзень 12 лістапада, які выпадае на наступны дзень пасьля Дня Незалежнасьці ў Польшчы.
Паводле закону на 12 лістапада будзе распаўсюджвацца забарона на гандаль.
аз

Прэс-сакратар прэзыдэнта Польшчы запэўніў, што Анджэй Дуда падпіша закон аб свабодным ад працы дні 12 лістапада.

„Сёлета Дзень Незалежнасьці ў Польшчы мае выключны характар. Мінае 100 гадоў з моманту, калі Польшча вярнулася на мапы Эўропы й сьвету. Парлямэнт прыняў правільнае й чаканае палякамі рашэньне”, - напісаў у Твітары Блажэй Спыхальскі (Błażej Spychalski).

Нагадаем, прыняты Сэймам закон прадугледжвае, што сёлета свабодны ад працы будзе таксама 12 лістапада, які выпадае на наступны дзень пасьля Дня Незалежнасьці ў Польшчы.

Паводле закону на 12 лістапада будзе распаўсюджвацца забарона на гандаль.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт