Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве прайшла акцыя «Вяртаньне імёнаў» (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.10.2018 23:24
  • вяртаньне імён.mp3
«Хочацца нагадаць імёны, прыгадаць гэтых людзей. Пакуты, гэта не нешта абстрактнае, гэта цярпеньне канкрэтнага чалавека. У гэтым сутнасьць нашай акцыі».
Варшаўскае «Вяртаньня імёнаў»Варшаўскае «Вяртаньня імёнаў»radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

/

У Варшаве прайшла акцыя «Вяртаньне імёнаў» (ФОТА)
30 кастрычніка ў Расеі адзначаецца Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій. У 2007 годзе напярэдадні жалобнай даты праваабарончая арганізацыя «Мэмарыял» упершыню зладзіла акцыю ўшанаваньня памяці ахвяр сталінскага тэрору пад назвай «Вяртаньне імёнаў».
Польская асацыяцыя «За свабодную Расею», ад моманту свайго паўстаньня ў 2015 годзе, далучылася да правядзеньня памятнага мерапрыемства. Ужо ў чацьвёрты раз мігранты з краін былога СССР, а таксама зацікаўленыя палякі вяртаюць імёны бязьвінна расстраляным ахвярам сталінскіх рэпрэсій.
Варшаўскае «Вяртаньня імёнаў» традыцыйна прайшло на Замкавай Плошчы, каля так званага «Катыньскага каменя» – помніка польскім афіцэрам, забітым чэкістамі ў 1940 годзе.
Працягвае актывістка польскай асацыяцыі «За свабодную Расею» Катажына Хімяк.
Катажына Хімяк: Наш фармат правядзеньня акцыі «Вяртаньня імёнаў» вяртаньне імёнаў крыху адрозьніваецца ад расейскага. Мы чытаем імёны ахвяр сталінізму з розных рэгіёнаў СССР. У нашых сьпісах прадстаўленыя ахвяры рэпрэсій, якія належалі да розных канфэсій ды народаў. (…)
На працягу апошніх 11 гадоў Вяртаньне імёнаў у Расеі прыдбала надзвычай масавы характар. Напрыклад у Маскве «Вяртаньня імёнаў» цягнецца ажно 12 гадзін. З 10 гадзіны раніцы да 10 гадзіны вечара каля «Салавецкага каменя» бясконцая плынь людзей вяртае імёны каля 40 тысячам масквічам расстраляным катамі НКВД падчас сталінскага тэрору.
Кожны з удзельнікаў акцыі зачытвае загадзя падрыхтаваны сьпіс імёнаў рэпрэсаваных. У Варшаве імёны сталінскіх ахвяр зачытваліся на дзьвюх мовах: па-польску і па-расейску. Працягвае каардынатар варшаўскай жалобнай акцыі Ян Маравіцкі.
Ян Маравіцкі: Наша акцыя гэта своеасаблівы жывы помнік ахвярам савецкіх рэпрэсій. Вельмі важна памятаць пра іх. Большасьць з нас адразу ўзгадвае вядомых ахвяр, але іх было мноства. Гэта былі самыя звычайныя людзі, і пра іх на жаль амаль ніхто ня помніць. Яны засталіся толькі ў сьпісах «Мэмарыялу». Вельмі важна такім сымбалічным чынам зьвярнуць увагу на гэтыя лёсы. (…)
Хочацца нагадаць імёны, прыгадаць гэтых людзей. Пакуты, гэта не нешта абстрактнае, гэта цярпеньне канкрэтнага чалавека. У гэтым сутнасьць акцыі.
Увечары 29 кастрычніка на Замкавай Плошчы ў Варшаве было вернутае імя 150 ахвярам сталінскага тэрору.
Эдуард Жолуд

30 кастрычніка ў Расеі адзначаецца Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій. У 2007 годзе напярэдадні жалобнай даты праваабарончая арганізацыя «Мэмарыял» упершыню зладзіла акцыю ўшанаваньня памяці ахвяр сталінскага тэрору пад назвай «Вяртаньне імёнаў».

/

Польская асацыяцыя «За свабодную Расею», ад моманту свайго паўстаньня ў 2015 годзе, далучылася да правядзеньня памятнага мерапрыемства. Ужо ў чацьвёрты раз мігранты з краін былога СССР, а таксама зацікаўленыя палякі вяртаюць імёны бязьвінна расстраляным ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

/

Катыньскі
Катыньскі камень у Варшаве

Варшаўскае «Вяртаньнe імёнаў» традыцыйна прайшло на Замкавай Плошчы, каля так званага «Катыньскага каменя» – помніка польскім афіцэрам, забітым чэкістамі ў 1940 годзе.Працягвае актывістка польскай асацыяцыі «За свабодную Расею» Катажына Хімяк.

Катажына Хімяк: Наш фармат правядзеньня акцыі «Вяртаньня імёнаў» крыху адрозьніваецца ад расейскага. Мы чытаем імёны ахвяр сталінізму з розных рэгіёнаў СССР. У нашых сьпісах прадстаўленыя ахвяры рэпрэсій, якія належалі да розных канфэсій ды народаў. (…)

Актывістка
Актывістка польскай асацыяцыі «За свабодную Расею» Катажына Хімяк

На працягу апошніх 11 гадоў Вяртаньне імёнаў у Расеі прыдбала надзвычай масавы характар. Напрыклад, у Маскве «Вяртаньнe імёнаў» цягнецца ажно 12 гадзін. З 10 гадзіны раніцы да 10 гадзіны вечара каля «Салавецкага каменя» бясконцая плынь людзей вяртае імёны каля 40 тысячам масквічам расстраляным катамі НКВД падчас сталінскага тэрору. Кожны з удзельнікаў акцыі зачытвае загадзя падрыхтаваны сьпіс імёнаў рэпрэсаваных. У Варшаве імёны сталінскіх ахвяр зачытваліся на дзьвюх мовах: па-польску і па-расейску. Працягвае Каардынатар варшаўскай жалобнай акцыі Ян Маравіцкі.

Ян Маравіцкі: Наша акцыя гэта своеасаблівы жывы помнік ахвярам савецкіх рэпрэсій. Вельмі важна памятаць пра іх. Большасьць з нас адразу ўзгадвае вядомых ахвяр, але іх было мноства. Гэта былі самыя звычайныя людзі, і пра іх на жаль амаль ніхто ня помніць. Яны засталіся толькі ў сьпісах «Мэмарыялу». Вельмі важна такім сымбалічным чынам зьвярнуць увагу на гэтыя лёсы. (…)

Каардынатар
Каардынатар варшаўскай жалобнай акцыі Ян Маравіцкі

Хочацца нагадаць імёны, прыгадаць гэтых людзей. Пакуты, гэта не нешта абстрактнае, гэта цярпеньне канкрэтнага чалавека. У гэтым сутнасьць нашай акцыі.

Увечары 29 кастрычніка на Замкавай Плошчы ў Варшаве было вернутае імя 150 ахвярам сталінскага тэрору.

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт